Лучшие в области — шумилинские спасатели, шумилинские школьники, а также и другие новости района

Актуалии Новости

Шумілінскія выратавальнікі – першыя
Па выніках работы райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях Шумілінскі райаддзел заняў першае месца ў вобласці. За добрую работу атрымалі важкую ўзнагароду – халадзільнік. Адзначана цеснае супрацоўніцтва райаддзела з райвыканкамам, раённым Саветам дэпутатаў, старшынямі сельвыканкамаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Дыплом
Настаўніца працоўнага навучання Шумилинскай СШ №1 Н. М. Спірыдонава з зайздросным пастаянствам папаўняе раённую скарбонку пашаны. Вось і сёлета дыплом першай ступені па працоўным навучанні прывезла з абласнога этапу алімпіяды яе вучаніца, васьмікласніца Ганна Ляснічая.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Вучэнні
На наступным тыдні ў Беларусі, у тым ліку і ў нашым раёне пройдуць тактыка-страявыя заняткі па баявой гатоўнасці. У вучэннях прымуць удзел і ваеннаабавязаныя нашага раёна. Пра гэта паведаміў ваенны камісар раёна Алег Чарняўскі.
Альбом
З нагоды свайго 18-годдзя рок-гурт “Эксперымент-12” выпусціў экслюзіўнае трохдыскавае выданне “Паўналецце”. На першым дыску выступленне рок-гуртоў “Небаскробы”, “Акно” і “Дэнатурат” падчас нядаўняга фэсту ў ГДК, на другім – канцэртнае выступленне “Эксперымента-12”, трэці-аўдыёдыск — складаюць усе альбомы шумілінскага рок-гурта.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *