У ААТ «Прыазёрны мір» поўным ходам рыхтуюць тэхніку да пасяўной

Новости Сельское хозяйство

Рыхтуюцца да выезду на палеткі

У ААТ «Прыазёрны мір» поўным ходам рыхтуюць тэхніку да пасяўной
Вадзім Гарланаў і Віталь Антонаў рыхтуюць плугі да пасяўной.

На мехдвары ў Амбросавічах раніцай горача ад напружанай работы. На рамонце сельгастэхнікі задзейнічаны ўсе: механізатары, інжынеры, слесары. «У першую чаргу трэба адрамантаваць трактары з плугамі, бо яны першымі выедуць на палеткі, – кажа інжынер машынна-трактарнага парка Аляксандр Раманятаў. – У нас чатыры плугі, з якіх два – шыроказахопныя чатырохмятровыя. Іх рамонт ужо заканчваем».
Над плугамі падчас нашага прыезду працавалі механізатары Віталь Антонаў і Вадзім Гарланаў – мянялі адвалы, долаты і лемяшы. «Стараемся адрамантаваць якасна, бо самім жа з гэтымі плугамі і працаваць», – усміхаюцца мужчыны. Ім з калегамі яшчэ трэба давесці да ладу адзін пасяўны агрэгат. Другі – пасля капітальнага рамонту. Таксама механізатары рамантуюць дыскатары і трактары. З апошнімі, як адзначылі механізатары, сур’ёзных праблем няма, трэба толькі зрабіць тэхнічнае абслугоўванне: памяняць масла і фільтры. Усяго падчас пасяўной на палеткі гаспадаркі выедзе дзясятак трактароў. У сельгаспрадпрыемстве падлічылі, што сваіх механізатараў хопіць, ёсць нават жывёлаводы, якія жадаюць перасесці на МТЗ.
У «Прыазёрным міры» пачалі асвойваць выдзеленыя бюджэтныя грошы на рамонт тэхнікі. Больш за 30 тысяч рублёў пойдзе на пакупку дэталяў і дызельнага паліва, а яшчэ трэба «абуць» некаторыя трактары. Час прыспешвае, бо цяпло не за гарамі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №19 ад 12.03.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *