В Ловжанском сельсовете прошел День работы с населением

Актуалии Главное Общество Президент

Вясна на двары – час надзей і планаў

На мінулым тыдні ў раёне стартавалі Дні работы з насельніцтвам. Першым у графіку аб’езду стаў Лаўжанскі сельсавет. За два дні ўсе вёскі і цэнтр Савета – аграгарадок Мікіціха – наведалі рабочыя групы ў складзе кіраўніцтва раёна, начальнікаў і спецыялістаў аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, сацыяльнай, землеўпарадкавальнай, праваахоўнай службаў, іншых адказных і зацікаўленых структур.

Група, якую ўзначаліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, адправілася на сустрэчу з жыхарамі вёсак Мясаедава, Мазурына, Спаскае, Цаўі, аграгарадка Мікіціха. Найперш Мікалай Аляксеевіч як удзельнік Усебеларускага народнага сходу падзяліўся з сяльчанамі ўражаннямі ад маштабнага форуму, расказаў, як краіна мяркуе жыць далей, якія першачарговыя стратэгічныя задачы будуць вырашацца ў бягучай пяцігодцы. Пасля пераходзілі да абмеркавання надзённых пытанняў, расказвалі, чым жыве раён, як Шуміліншчына рыхтуецца да абласных «Дажынак». Цікавіліся, якімі клопатамі жывуць вяскоўцы.
Жыхары сельсавета ўзнімалі самыя разнастайныя пытанні. Так, падчас сустрэчы на МТФ Мясаедава работніца, якая пражывае ў Мікіцісе, папрасіла дапамагчы вырашыць яе праблему з цвіллю ў кватэры. У добрым настроі сустрэлі гасцей з райцэнтра жыхары вёскі Мазурына, спачатку нават пажартавалі. «Каму можна паскардзіцца на вераб’ёў, якія крадуць зерне ў трусоў» – з гумарам пачалі яны. Пасля расказалі, што з гандлёвым і транспартным абслугоўваннем у іх усё добра, з асвятленнем і забеспячэннем дрывамі таксама. Мазурынцы пахвалілі свайго старэйшыну вёскі Гатоўкіну Галіну Васільеўну, якая іх своечасова інфармуе па ўсіх пытаннях, дапамагае ў вырашэнні праблем. А вось па-сур’ёзнаму вяскоўцаў непакоіць сухая трава вакол населенага пункта.
Жыхары в. Цаўі летась пазбавіліся грамадскага транспарту (аўтобусны рэйс знялі па эканамічных паказчыках, з-за пандэміі вяскоўцы практычна не выязджалі) і прасілі разгледзець пытанне з аднаўленнем маршрута – хаця б раз у тыдзень пусціць маленькі аўтобус. Наогул жыхары вёскі выказалі сум па былых часах, калі ў іх і свой магазін быў, і пошта, і жывёла на падворках… Зараз жа на ўсе Цаўі адна карова і адзін конь. І пчолы.
Сустрэча з жыхарамі аграгарадка Мікіціха адбылася ў мясцовым цэнтры культуры. Гаварылі таксама пра актуальнае і надзённае: навядзенне парадку на падворках, устаноўку ў прыватным сектары кантэйнераў для смецця і заключэнне дагавораў, гандлёвае абслугоўванне, ахову маёмасці ад крадзяжоў, тэлефоннае махлярства. Жыхары шматпавярховага дома па вуліцы Цэнтральнай папрасілі вырашыць іх праблему з падтапленнем падвала, а жыхары дамоў па вуліцы Ласкунова – адрамантаваць прыдамавую тэрыторыю. На схо-дзе прысутнічала начальнік падраздзялення «Лаўжанскае» УП ЖКГ Святлана Блізнец, таму шляхі вырашэння некаторых пытанняў абмяркоўвалі прама на сходзе.
Падчас дня работы з насельніцтвам рабочыя групы наведалі мнагадзетныя сем’і, сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і ў групе рызыкі, асоб, якія стаяць на прафілактычных уліках, інвалідаў. З усімі праведзены прафілактычныя гутаркі.
23 сакавіка ў рамках Дня работы з насельніцтвам кіраўніцтва раёна правядзе выязныя прыёмы жыхароў Лаўжанскага сельсавета, у будынку Лаўжанскага сельвыканкама адбудзецца падвядзенне вынікаў з запрашэннем кіраўнікоў раённых службаў, у адрас якіх ад вяскоўцаў паступілі пытанні.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №20 ад 16.03.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *