Где и как можно ловить рыбу

Закон Экология

Права сядзець з вудай
Работнікі Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету жадаюць аматарам рыбнай лоўлі добрай рыбалкі, захавання Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Беларусь, правілаў тэхнікі бяспекі на лёдзе і нагадваюць, што ў рыбалоўных угоддзях, якія прадстаўлены ў арэнду і на якіх арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства, дазволена лоўля рыбы не больш як 5 кг на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбіны, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кг, або адной рыбіны, вага якой перавышае 5 кг.
У рыбалоўных угоддзях, якія прадстаўлены ў арэнду і на якіх арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства, колькасць дазволенай для лоўлі рыбы вызначаецца арандатарамі рыбалоўных угоддзяў у пуцёўках на платнае аматарскае рыбалоўства згодна з квотамі на лоўлю рыбы.
Забараняецца аматарскае рыбалоўства з адначасовым выкарыстаннем аднаго або розных відаў прылад рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў больш 10 штук, за выключэннем рыбалоўных угоддзяў, на якіх арганізавана аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі лоўлі рыбы ў светлы час сутак.
Да інтэнсіўных спосабаў лоўлі рыбы адносяцца: лоўля рыбы з выкарыстаннем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 11 да 20 штук на рыбалова; лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі;
падводнае паляванне.
Аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі лоўлі рыбы арганізуецца бясплатна ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў – па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненаму з тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Права на аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі лоўлі рыбы ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў маюць права рыбаловы, якія з’яўляюцца членамі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.
Забараняецца выезд на водныя аб’екты, па-крытыя лёдам (акрамя арганізаваных перапраў), і перамяшчэнне па іх механічных транспартных сродкаў.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржаўны інспектар Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №7 ад 24.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *