«Чалавек года Віцебшчыны»: Павел Барысоўкі

Общество Экономика

У адказе за цяпло ў дамах

Трактарыст па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Шумілінскага раёна Павел БАРЫСОЎСКІ працуе на прадпрыемстве амаль два дзясяткі гадоў. Вопытнага, добрасумленнага і ініцыятыўнага работніка ў арганізацыі цэняць.


За сваю шчырую і сумленную працу Павел Пятровіч неаднойчы адзначаўся. Так, у 2018 годзе ён узнагароджваўся Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама, у 2020 годзе – Ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
«Сам я родам з вёскі Дубраўскае, – расказвае мужчына. – Працоўную дзейнасць пачынаў у мясцовай гаспадарцы. У 2002 годзе перайшоў на работу ў падраздзяленне «Башнёўскае», тры гады працаваў качагарам кацельні ў Башнях, потым мне даверылі трактар». З 2013 года Павел Барысоўкі працуе ў Шуміліне на транспартным участку УП ЖКГ.
Кваліфікаваны работнік добра ведае замацаваную тэхніку і ўтрымлівае яе ў спраўным стане. Кіраўніцтва прадпрыемства адзначае, што ён эканомна расходуе гаруча-змазачныя матэрыялы, беражліва адносіцца да маёмасці, ні разу не парушыў працоўную дысцыпліну.
Ад Паўла Барысоўскага залежыць цяпло і наяўнасць гарачай вады ў шматкватэрных дамах Шуміліна, Обалі і Слабады. У ацяпляльны перыяд ён часткова забяспечвае шчапой цэнтральную кацельню г. п. Шуміліна, кацельні ў Слабадзе і Обалі, а ў міжацяпляльны сезон поўнасцю забяспечвае палівам кацельні для падачы гарачай вады насельніцтву.
На трактары «Беларус-1553» Павел Барысоўскі працуе з ру-більным комплексам, здрабняе драўніну на паліўную шчапу для кацельняў прадпрыемства. Што-дзень вырабляе 1200-1500 кубаметраў, штомесяц перавышае нормы на 110-120%. За 2020 год Павел Барысоўскі вырабіў амаль 13 тысяч кубаметраў шчапы.
Па выніках работы за 2020 год Паўлу Пятровічу Барысоўскаму прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №23 ад 26.03.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *