Проводится конкурс на лучшую публикацию по экологии

Новости Экология

Лепшая публікацыя на экалагічную тэматыку

Штогод Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь праводзіць рэспубліканскі конкурс на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.


Конкурс праводзіцца ў намінацыі “Наш агульны дом”, у якой падаюцца нарысы, артыкулы, рэпартажы, агляды, замалёўкі і каментарыі пра беражлівыя адносіны да прыроды, навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў, абыходжанне з адходамі, ахову водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненне новых тэхналогій у вобласці аховы навакольнага асяроддзя, захаванне помнікаў прыроды і іншыя матэрыялы па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца фізічныя асобы ў наступных катэгорыях: вучні, аматары і прафесіяналы.
Конкурс праводзіцца ў два этапы: на першым этапе – з 15 мая да 15 ліпеня – вызначаюцца лепшыя работы на абласным узроўні; на другім этапе – з 16 жніўня да 5 жніўня – вызначаюцца лепшыя работы на рэспубліканскім узроўні.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы, апублікаваныя ў перыядычных выданнях у перыяд з 15 мая 2020 года да 15 мая 2021 года. Кожная работа павінна мець толькі аднаго аўтара, быць прадстаўлена ў выглядзе газетнай ці часопіснай выразкі альбо ў выглядзе рукапіснага ці друкаванага тэксту з абавязковым указаннем назвы перыядычнага друкаванага выдання, у якім гэта работа была раней апублікаваная, нумара і даты выпуску.
Конкурсная работа суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з указаннем намінацыі, катэгорыі, прозвішча, імя, імя па бацьку і ўзросту аўтара, паштовага адраса і тэлефона.
Пераможцы першага (абласнога) этапа ўзнагаро-джваюцца грашовымі прэміямі па кожнай катэгорыі: за першае месца – 6 базавых велічынь, за другое – 4 БВ, за трэцяе – 3 БВ. Пераможцы другога (рэспубліканскага ) этапа ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прэміямі па кожнай катэгорыі.
Работы на конкурс накіроўваюцца ў Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па адрасе: 210029, г. Віцебск, вул. Праўды, 26А з адзнакай «Конкурс на лепшую публікацыю».
Генадзь КІСЯЛЕВІЧ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Апублікавана ў №25 ад 02.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *