Віншаванне з каталіцкім Вялікаднём і парадак набажэнстваў у Шуміліне і раёне

Духоўнае Новости

Хрыстос уваскрэс!
Сапраўды ўваскрэс!

Шаноўныя жыхары Шуміліншчыны – і тыя, хто яшчэ перажывае глыбіню Вялікага посту, і тыя, хто ўжо радуецца ўваскрасенню Госпада! Хачу павіншаваць усіх вас з гэтым светлым і вялікім святам. У часы Хрыста зло і цемра быццам хвалямі залівалі свет, аднак пасярод гэтага сумнага мора цемры пачалі бруіць крыніцы акіяна святла і Божай моцы. Такім чынам праз Пасху Хрыста назаўсёды перамаглі дабрыня і святло.
Жадаю кожнаму з вас, браты і сёстры, у хвіліну цяжкасцяў і перажывання свайго крыжа, непахіснай веры, моцнай надзеі, гарачай любові ў сэрцах. Няхай Уваскрэслы забярэ з сэрцаў нашых страх і няўпэўненасць ды адорыць глыбокім супакоем.
Няхай кожны з нас адорыць бліжняга пашанай і ніколі не забудзе, якімі каштоўнымі мы з’яўляемся ў вачах Бога, калі ён склаў сваё жыццё за нас.
Светлага Вялікадня і спакойных, перажытых у здароўі святаў!
Хрыстос уваскрэс!
Айцец Анджэй Юхневіч ОМІ, настаяцель прыхода Маці Божай Фацімскай у Шуміліне.

Парадак набажэнстваў у Шуміліне і раёне
Вялікая пятніца – Літургія Мукі Пана (18.00);
Вялікая субота – Урачыстасці Вігіліі Велікоднай (22.00);
Нядзеля Уваскрасення Пана – Імша прой-дзе ў Шуміліне (9.00), Мішкавічах (11.30) і Обалі (13.00).
Асвячэнне велікодных страў (у суботу): Ерашова – 11.00, Надзежына – 11.30, Мішкавічы – 12.00, Ізгародзішча – 12.15, Абалонне – 12.30, Обаль – 17.00, Шуміліна – 15.00, 17.00 і пасля Вігіліі Велікоднай у 22.00.
Апублікавана ў №25 ад 02.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *