4 красавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

Новости Общество

4 красавіка – Вялікдзень
(па календары каталіцкай канфесіі)

Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна, вернікі Рымска-каталіцкай царквы!
Прыміце шчырыя віншаванні з вялікім святам Уваскрэсення Хрыстова!
Гэтае свята раскрывае сэрцы насустрач дабру і міласэрнасці. Без духоўнасці немагчыма жыццё асобнага чалавека і развіццё ўсёй краіны. Кожны знаходзіць у ім асаблівы сэнс, сувымярае свае думкі і ўчынкі з высокімі хрысціянскімі каштоўнасцямі. Гэтае свята заклікае цаніць каштоўны дар жыцця, захоўваць мір ва ўласнай душы, у коле блізкіх і сяброў, у сваёй краіне, любіць людзей, быць спагадлівымі і клапатлівымі.
Няхай гэтыя святочныя дні напаўняюць вас чыстымі думкамі і натхняюць на праведныя ўчынкі, дораць цяпло і добры настрой, азараюць верай і ўмацоўваюць духоўныя і маральныя асновы. Няхай давер і згода пануюць у вашых дамах і сем’ях!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатов.
Апублікавана ў №25 ад 02.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *