Здарэнні. Крымінал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал


Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
Бензатрымер
У РАУС звярнуўся пенсіянер з Наваполацка, які паведаміў, што ў ягоным дачным доме ў в. Крупе-ніна пабывалі злодзеі. З пакою прапалі электрадрыль, помпавая станцыя, зварачны інвентар, вуглавая шліфмашына. Больш таго, злодзеі пашкодзілі замок на ўваходных дзвярах гаспадарчай пабудовы і ўкралі адтуль бензатрымер. Агульны ўрон, нанесены пацярпеламу, складае 1575 рублёў. Па дадзеным крадзяжы ўзбуджана крымінальная справа. Злодзеі вышукваюцца.
Электраінструменты
З кватэры жыхара райцэнтра прапалі дрыль, шрубавёрт, перфаратар і іншыя электраінструменты, кошт якіх ацэнены на тысячу рублёў. Па гарачых слядах злачынца (мясцовы жыхар) быў знойдзены. Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (пакаранне – пазбаўленне волі да трох гадоў).
Згарэла аўто
Жыхар райцэнтра, пенсіянер, выязджаючы на «Рэно» ад могілак на Дзюбянцы на цэнтральную дарогу, забуксаваў. Спробы выехаць з каляіны былі няўдалымі. Мужчына пакінуў аўто з уключаным рухавіком, а сам адправіўся шукаць падмогу. Больш як праз гадзіну вярнуўся назад безвынікова, стаў зноў газаваць і спрабаваць выехаць, як раптам заўважыў пад капотам дым. Багажнік, у якім знаходзіўся вогнетушыцель, заклініла. Разгублены гаспадар нават не паспеў патэлефанаваць 101, як машына ўспыхнула, нібы свечка. Разам з аўтамабілем згарэлі дакументы і мабільны тэлефон.
Са зводак ДАІ
Сутыкненне
Жыхар райцэнтра перад разваротам на аўтамабілі «Рэно-Меган» стварыў аварыйную сітуацыю для іншых удзельнікаў дарожнага руху – не заняў адпаведнае крайняе палажэнне, што прывяло да сутыкнення з матацыклістам. Транспартныя сродкі пашкоджаны. Гаспадару «Рэно» пагражае штраф ад 5 да 20 БВ з пазбаўленнем права займацца вызначанай дзейнасцю тэрмінам да двух гадоў або без пазбаўлення.
Без дазволу
Супрацоўнікі ДАІ прыпынілі на аўтадарозе Віцебск-Полацк жыхара Віцебска, які ехаў на асабістым аўтамабілі «Івека-Дэйлі» і пры гэтым не меў дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху і не быў прышпілены рамянямі бяспекі. Паколькі падобнае парушэнне вадзіцель здзейсніў упершыню, яму вынесена папярэджанне.
Абгон
Жыхар раёна ў Полацкім раёне парушыў правілы дарожнага руху: здзейсніў абгон у зоне дзеяння дарожнага знака «Абгон забаронены». Вадзіцелю пагражае штраф ад 2 да 10 БВ.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №26 ад 06.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *