3300 жителей Шумилинского района приняли участие в республиканском субботнике

Главное Новости Общество

Наводзілі парадак на вуліцах

Рэспубліканскі суботнік жыхары Шумілінскага раёна правялі ў работах па навядзенні парадку ў населеных пунктах і на тэрыторыях сваіх арганізацый, прыбіраліся на вайсковых могілках, саджалі дрэвы ў парках і алеях.

Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, па папярэдніх дадзеных, на суботніку працавалі 3300 чалавек, у фонд суботніка працоўныя Шуміліншчыны пералічылі 8900 рублёў.


У Шуміліне, якое рыхтуецца сустракаць абласное свята «Дажынкі», работа кіпела па ўсім пасёлку.

 

 

Жыхары аграгарадкоў і вёсак, школьнікі працавалі на добраўпарадкаванні населеныхпунктаў, памятных мясцін Вялікай Айчыннай вайны, месцах адпачынку, прыбіраліся ля сваіх сядзіб. Галоўны вынік суботніка – на вуліцах нашых пасёлкаў і вёсак стала чысцей і прыгажэй.
А вось работнікі сельскай гаспадаркі працавалі на сваіх рабочых месцах, бо зараз у іх самы гарачы і адказны час – пасяўная. Таксама на сваіх аб’ектах працавалі будаўнікі, дарожнікі, работнікі лясной гаспадаркі, многіх прамысловых прадпрыемстваў раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №30 ад 20.04.2021 г.

У рамках падрыхтоўкі да абласнога фестываля-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі» на вуліцах Шуміліна кіпіць работа. На суботніку работнікі ўстаноў культуры здымалі старую плітку з тратуараў па вуліцы Ленінскай, у той час як дарожнікі выкладалі новай пліткай тратуары на вуліцы Кароткіна.

Работнікі райвыканкама на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам саджалі дрэвы на вул. Юбілейнай.

Работнікі Шумілінскай ПМК-70 рамантуюць агароджу па вул. Лескавіцкай.

Многія арганізацыі прыводзілі ў парадак уласныя і замацаваныя тэрыторыі. Работнікі аддзела па адукацыі райвыканкама прыбіраюць газон ля будынка аддзела.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *