4281 гектар земель «Шумилинского агросервиса» передан ООО «Сущево-Агро»

Главное Экономика

Філіял «Пабеда» сее якасна і хутка

З мэтай рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання сельскагаспадарчых зямель ад УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» 4281 гектар зямель перададзены ў пастаяннае карыстанне таварыству з абмежаванай адказнасцю «Сушчава-Агра» Віцебскага раёна. Новая арганізацыя мае планы на далейшае развіццё вытворчасці ў Шумілінскім раёне.

Па 30 га глебы за дзень апрацоўвае Цімафей Шаўроў з дапамогай новага агрэгата.

– З гэтага года ў нас створаны філіял «Пабеда» ў Шумілінскім раёне, – расказаў дырэктар ТАА «Сушчава-Агра» Руслан Фурашоў. – Мы ўзялі землі ад Шуміліна і да пачатку палеткаў «Лаўжанскага», а таксама палеткі каля вёскі Пабеда, у будучым мяркуем выкупіць майстэрню ў Пабедзе.
На шумілінскіх землях будзем вырошчваць зерневыя і кармавыя культуры. Трактароў і прычапных агрэгатаў на прадпрыемстве хапае. Мяркуем ствараць новыя рабочыя месцы. Так, у філіял «Пабеда» возьмем дадаткова на работу як мінімум паўтара дзясятка чалавек, у тым ліку і з Шумілінскага раёна.
Ва ўрочышчы Мерзлякі на трактары «Растсельмаш-2400» працаваў механізатар Цімафей Шаўроў. Да трактара быў прычэплены новы агрэгат па апрацоўцы глебы германскай вы-творчасці «Tiger», якога няма ні ў адной гаспадарцы нашага раёна. «Наша прадпрыемства мае два такія глебаапрацоўчыя агрэгаты, – расказаў механізатар. – Бачыце, тут ёсць дыскі, якія зразаюць верхні слой пожні, талеркі, якія разбіваюць дзірваны, зубы-лапы для рыхлення, каткі для выраўноўвання зямлі. Адным словам, калі звычайна для апрацоўкі глебы патрэбны плугі, дыскі і бароны, то ў нас гэта робіцца адным агрэгатам. Гэта значыць, эканоміцца час, паліва, людскія рэсурсы».
Трактар з агрэгатам «Tiger» працуе ў нашым раёне кругласутачна. Цімафей Шаўроў – у першую, дзённую змену, а вечарам у начную прыедзе напарнік. Удваіх мужчыны паспяваюць падрыхтаваць да сяўбы 60 гектараў за суткі. Пасля апрацоўкі агрэгатам можна адразу пускаць у работу сеялкі. Цімафей Шаўроў апрацоўвае ўжо пятае поле на Шуміліншчыны. На іх на днях засеяць зернебабовыя і пшаніцу. Ва ўрочышчы Мерзлякі будзе расці яравы рапс.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №31 ад 23.04.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *