Возрождение рождественских традиций на шумилинской земле

Духоўнае Общество

Званы і музыка кірмашу
Сёлетні студзень выдаўся на рэдкасць святочным. Маю на ўвазе тую традыцыю, якую адрадзілі на шумілінскай зямлі, праводзячы калядны кірмаш. Суладна званам, якія абвясцілі аб пачатку божай літургіі ў Свята-Афанасьеўскім храме, загучала бадзёрая музыка каляднага кірмашу ў цэнтральным парку Шуміліна. Якраз да свята ўсталявалася надвор’е — сонечнае, з лёгкім марозам, і прыемна было бачыць усмешкі на тварах людзей.
Маладая маці дваіх дзяцей Алена, якая прыйшла ў храм разам з мужам, расказала, што спачатку было ў планах пасядзець за святочным сталом з сябрамі, выпіць, паесці, а калі пачулі званы з царквы — планы свае адразу памянялі. Маладая пара вырашыла падарыць сабе і дзецям сапраўднае свята. А яшчэ, прызналася маладая жанчына, што не чакала ўбачыць у царкве столькі моладзі. А адна прыхаджанка ў гадах, паказваючы на твары святых, прызналася, што яны свецяцца нейкім дзіўным і незвычайным святлом і дзень гэты яна запомніць на ўсё жыццё.
Хочацца, каб і ў далейшым царкоўныя святы праводзіліся сумесна з культурным адпачынкам людзей. Што гэта вельмі важна для нашых людзей, лішні раз пацвердзілі прызнанні Алены — маладой маці дваіх дзяцей.
Вячаслаў ІЛЬІН,дырэктар праваслаўнага духоўнага Цэнтра Шумілінскага благачыння.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *