Журналист получил задание… покататься на коньках в Шумилино

Актуалии Молодёжь Общество

Каток около Шумилинской СШ №1

Ход каньком
Мы, канечне, можам ужо ігнараваць розныя ледніковыя шоу, якія пад розным соусам прэзентуе нам сёння тэлебачанне. Але ж і яны сыгралі не апошнюю скрыпку ў захапленні і дзяцей, і дарослых канькамі. Ну, няма ў нас ледніковага палацу, няма. Таму зіму, каб стаць на канькі і лыжы, аматары гэтага чакаюць з асаблівым трапятаннем. Праўда, дачакаўшыся, часта бываюць расчараваныя: а пакатацца ж недзе! З лыжамі яно, канешне, прасцей, а вось для канькоў патрэбна спецыяльная пляцоўка.
Прынамсі, тэлефануе нам адзін чытач раёнкі, і сароміць журналістаў. Маўляў, што ж вы пішаце, чаму падманваеце, кажаце: і ў Верхнім горадзе, і на стадыёне – усюды ёсць лёд, ідзі і катайся. “Я абышоў увесь горад – лёду не знайшоў. І засталіся мы з дзецьмі, што называецца, пры сваіх інтарэсах. Як жа так?”
Сапраўды, як жа так – думаем мы і ідзём высвятляць сітуацыю прама на месца (трэба ж неяк ратаваць свой “падмочаны” аўтарытэт).
Толькі факты: у панядзелак ля сярэдняй школы №1 лёд быў, дзеці каталіся. Міхаіл Сямёнаў, дырэктар школы, запэўніў, што, як толькі дазволіла надвор’е, каток пачалі заліваць. І працягваюць гэта рабіць, кожную раніцу падліваюць ваду, каб давесці справу. А раней – прабачце, надвор’е не дазваляла. Прэтэнзіі надвор’ю прад’яўляў і Сяргей Каржуеў, начальнік аддзела фі-зічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Калі два-тры градусы марозу, каток не зальеш, кажа ён, прыйшлося чакаць больш сур’ёзнага мінусу. “У хуткім часе і ў Верхнім горадзе каток з’явіцца, над гэтым працуем”, – гэта нам таксама паабяцаў Каржуеў.
Гэтыя расчырванелыя ад марозу і канання дзеці трапілі ў аб’ектыў фотоапарата ў сераду ля СШ №1. Яны і далі інфармацыю, што называецца, з першых вуснаў.
—    Катаемся тут, на стадыёне пакуль не дазваляюць.
—    А ў Верхнім горадзе яшчэ няма катка. Кажуць, што там будуць лядовы палац будаваць, — такую нечаканую інфармацыю паведамляе адна з дзяўчат.
—    А канькі дзе бераце? — пытаюся.
—    Я на пракат узяла.
—    А мне бацькі на Новы год падарылі.
—    А ў мяне наогул старыя канькі, але катацца добра, — наперабой адказваюць дзеці.
Іду на стадыён – і там катаюцца. Праўда, кажуць, што толькі сёння (у сераду) дазволілі станавіцца на лёд.
Здаецца, што сітуацыя выправілася. Сезон адкрыты, і цяпер праблем не будзе. СШ №2 таксама забяспечвае месца для катання ў сваім раёне.
Пакуль хадзіла, зрабіла вывад, што проста пакоўзацца з горкі – куды больш аматараў. Гэтыя лядовыя спускі стыхійна арганізаваныя паўсюды, дзе градус нахілу дазваляе. На пешаходнай дарожцы, на горках у парку, і нават… на пандусе ЗАГСу.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2012 г.



1 комментарий по теме “Журналист получил задание… покататься на коньках в Шумилино

  1. Самые худшие ледовые катки – в Шумилино!!!
    Нужно не с улиц молодежь выводить, а на улицу, на спортивные площадки, стадионы, ледовые катки. А катки у нас просто отвратительные (и на стадионе, и возле школы). Видимо, воды пожалели, а как кататься на коньках по асфальту – не ясно. Снег с «катка» не очищается, а под снегом скрываются ямки, пробоины и асфальт; возле школы вообще вечером не покатаешься – освещения нет.
    Желание есть прийти с семьей покататься, коньки всем членам семьи приобрели, а объехав все шумилинские катки, понимаешь, что не получиться получить от зимних видов спорта удовольствие.
    Выход один – ехать кататься в Витебск.
    Хотя не понятно, почему нельзя нормально залить хоть один каток в Шумилино? Может Редакция поможет разобраться пока зима не закончилась?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *