«Подзвіг маладых»

Беларусь помніць Молодёжь

«Подзвіг маладых»

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт у сацыяльных медыя рэспубліканскаму патрыятычнаму анлайн-праекту «Подзвіг маладых», прысвечанаму 76-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Праект арыентаваны ў першую чаргу на сучасную моладзь. Ён расказвае пра жыццё юных беларускіх патрыётаў ваеннага ліхалецця, якія з першага дня вайны сваімі гераічнымі ўчынкамі ў барацьбе з фашысцкімі акупантамі імкнуліся прыносіць карысць роднай краіне. Юнакі і дзяўчаты не перакладвалі адказнасць на старэйшых, а, рана пасталеўшы, змагаліся на фронце, праяўлялі гераічную самаадданасць і праца-здольнасць у тыле і падполлі.
Анлайн-праект «Подзвіг маладых» будзе рэалізоўвацца з 3 мая па 3 ліпеня ў цэнтральных і рэгіянальных афіцыйных сацыяльных медыя БРСМ у Telegram, Instagram, УКантакце.
Анлайн-ініцыятыва, якая расказвае пра подзвіг юных абаронцаў Айчыны, стане часткай рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі», сімвалам якога з’яўляецца чырвона-зялёная стужка ў спалучэнні з яблыневым цветам.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №35 от 07.05.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *