Наниматель несёт ответственность за обязанных лиц

Закон

Абавязаныя асобы: адказнасць наймальнікаў
Вытрымкі з Палажэння аб працаўладкаванні бацькоў, якія абавязаны вяртаць расходы дзяржаве за ўтрыманне іх дзяцей (зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 26.01.2007 №105 (у рэдакцыі Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 06.08.2009 №1025)
10. Кантроль за штодзённай яўкай абавязаных асоб на работу ажыццяўляюць наймальнікі сумесна з органамі ўнутраных спраў і органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Арганізацыі, у якіх працуюць абавязаныя асобы, павінны:
пастаянна інфармаваць органы ўнутраных спраў, органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аб няяўцы абавязаных асоб на працу;
штомесяц на працягу трох першых працоўных дзён месяца, які ідзе за справаздачным, прадстаўляць у органы ўнутраных спраў, органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне інфармацыю аб уліку працоўнага часу абавязаных асоб. Інфармаваць аб парушэннях працоўнай дысцыпліны абавязанымі асобамі, у тым ліку якія прывялі да памяншэння іхняй заработнай платы (табелі ўліку працоўнага часу, загады аб адхіленні ад выканання работ і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць факты парушэння працоўнай дысцыпліны).
Штодзённы ўлік яўкі абавязаных асоб на работу і адыходу з яе забяспечвае наймальнік.
У дзень няяўкі абавязанай асобы на работу:
наймальнік выяўляе прычыны яе няяўкі і прымае меры па забеспячэнні яўкі на работу абавязанай асобы, а таксама паведамляе аб гэтым у адпаведны орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і орган унутраных спраў;
пры наяўнасці няўважлівай прычыны няяўкі на работу наймальнік і орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне звяртаюцца ў орган унутраных спраў аб садзейнічанні ў дастаўцы абавязанай асобы на работу.
Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь: (Артыкул 23.16. Непрадстаўленне дакументаў, справаздач і іншых матэрыялаў):
Непрадстаўленне службовай і іншай упаўнаважанай асобай ці індывідуальным прадпрымальнікам ва ўстаноўленыя тэрміны дакументаў, справаздач, звестак ці іншых матэрыялаў, якія належаць прадстаўленню ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, альбо прадстаўленне такіх дакументаў, справаздач, звестак ці іншых матэрыялаў, якія ўтрымліваюць заведама недакладныя звесткі, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічынь.
Надрукавана ў №9 ад 31.01.2012.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *