Районные отборочные соревнования по футболу «Кожаный мяч» прошли в Шумилино

Новости Спорт, туризм

«Скураны мяч»

Бясспрэчны факт: што футбол – гульня нумар адзін ва ўсім свеце. І ў Шуміліне папулярнасць гэтага віду спорту пастаянна расце. Асабліва пасля таго, як нядаўна з’явіліся новыя футбольныя пляцоўкі – каля шумілінскіх СШ №1 і СШ №2, у «Верхнім горадзе».


На мінулым тыдні на пляцоўцы Bonfesto, якая месціцца ў «Верхнім горадзе», прайшлі раённыя адборачныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч». Арганізатарамі турніру выступіў фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, медалі і граматы выдзеліла «Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола”».
Спаборніцтвы сярод хлопчыкаў у трох узроставых групах, сярод дзяўчынак – у адным узросце. За перамогу змагаліся юныя футбалісты з Шуміліна, Слабады, Обалі і Кардона. Гульні праходзілі ў напружанай барацьбе, было шмат забітых галоў і прыгожых камбінацый. Юныя футбалісты стараліся як маглі, бо ведалі, што перамога дасць магчымасць паказаць сябе на занальных абласных спаборніцтвах. Перамогу, а разам з ёй права абараняць гонар Шуміліншчыны на абласных занальных спаборніцтвах, атрымалі і сярод дзяўчынак – каманда з Шумілінскай СШ №1 (трэнер Аляксандр Ходзюш), сярод хлопчыкаў – каманда Шумілінскай СШ №1 (трэнер Сяргей Сахончык) і дзве каманды з Шумілінскай СШ №2 (трэнер Уладзіслаў Траццякоў).
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №37 ад 18.05.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *