Перамогі юных барцоў з Обалі і Шуміліна

Новости Спорт

Перамогі юных барцоў з Обалі і Шуміліна

У Полацку ўпершыню прайшоў рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе «Полацкія мядзведзі».

фота носіць ілюстрацыйны характар

Обальскія спартсмены, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, пяць раз уздымаліся на п’едэстал: першыя месцы заваявалі Дзямід Купрыянаў (вагавая катэгорыя 25 кг), Яўген Ліпчанка (вагавая катэгорыя 35 кг) і Анатоль Анцупаў (вагавая катэгорыя 38 кг), другім стаў у вагавой катэгорыя 75 кг Глеб Кошкін, трэцім – Ілья Канстанцінаў (вагавая катэгорыя 52 кг).
Шумілінскія барцы Раман Хадуноў і Дзяніс Сініцкі сталі пераможцамі ў вагавых катэгорыя 62 кг і 75 кг, у Ягора Булаха (вагавая катэгорыя 29 кг) і Ягора Заўялава (вагавая катэгорыя 32 кг) – трэція месцы. Трэніруе спартсменаў Юрый Сцяпанаў.
* * *
Віцебск прымаў удзельнікаў спартакіяды школьнікаў па грэка-рымскай барацьбе.

Перамаглі на спаборніцтвах обальскія барцы Анатоль Анцупаў і Глеб Кошкін, другімі сталі шумілінскія барцы Раман Хадуноў і Данііл Булах, у Ільі Канстанцінава з Обалі трэцяе месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў № 38 ад 21.05.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *