Як сельсаветы Шумілінскага раёна рыхтуюцца да «Дажынак»

Главное Дажынкі-2021 у Шуміліне Новости

Як сельсаветы рыхтуюцца да «Дажынак»


Грунтоўная падрыхтоўка да абласных «Дажынак» зараз ідзе не толькі непасрэдна ў гарадскім пасёлку. Рыхтуюць тэрыторыі і аб’екты да маштабнага свята і суб’екты гаспадарання, якія размешчаны, так сказаць, у прыгарадзе ці ўздоўж трас.

Апошняе пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў прайшло ў Светласельскім сельсавеце, на якім было абмеркавана пытанне аб рабоце Светласельскага сельскага Савета дэпутатаў, выканаўчага камітэта, суб’ектаў гаспадарання, размешчаных на падведамаснай тэрыторыі, па падрыхтоўцы да абласнога фестываля-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі-2021», добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. Вёў пасяджэнне старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. З асноўным дакладам выступіла выконваючая абавязкі старшыні Светласельскага сельскага выканаўчага камітэта Людміла Васільева.

На тэрыторыі Светласельскага сельсавета размешчана 19 населеных пунктаў. Тут функцыянуюць 7 аб’ектаў гандлю і грамад-скага харчавання, 3 пункты бытавога абслугоўвання, 2 аддзяленні паштовай сувязі, 2 сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, 4 установы сферы культуры, 5 аб’ектаў сферы адукацыі, 3 медыцынскія ўстановы, 20 грамадзянскіх могілак. Дакладчык азнаёміла прысутных, як абстаяць справы з аб’ектамі на падведамаснай тэрыторыі, якія работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі вядуцца, як наладжана ўзаемадзеянне з насельніцтвам і раённымі службамі. Людміла Уладзіміраўна падрабязна спынілася на існуючых праблемах і шляхах іх рашэння, агучыла аб’ёмы работ, якія будуць выкананы ў бліжэйшы час.
На пасяджэнні прэзідыума была заслухана справаздача прадстаўніка «Полацкводаканала» УП «Віцебскаблводаканал». Начальніку планава-тэхнічнага аддзела давялося адказваць на пытанні не толькі па рабоце аб’ектаў на тэрыторыі Светласельскага сельсавета, але наогул па раёне. Заслухалі таксама кіраўнікоў і спецыялістаў землеўпарадкавальнай, дарожнай, камунальнай, санітарнай, экалагічнай службаў, сферы адукацыі і культуры.
Па абмеркаваным пытанні была прынята пастанова.
Алена КАРПУШЭНКА.

Лічбы і факты
У гэтым годзе ў рамках падрыхтоўкі да «Дажынак» будзе газіфікававана вёска Язвіна. На сённяшні дзень пракладзена 3300 м газаправоду з неабходных 9000 м. Работы плануецца завяршыць да 1 ліпеня.
Сёлета на тэрыторыі сельсавета пасаджана 141 дрэва і 30 кустоў. Выдалены 2 аварыйныя дрэвы. Плануецца выдаленне 5 аварыйных дрэў у Каравайніцы.
З мэтай навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў сельвыканкам выдаў 302 прадпісанні-рэкамендацыі па ўхіленні выяўленых парушэнняў.
З пачатку года выяўлена 36 пустуючых дамоў, адзін пустуючы дом у Лескавічах прыведзены ў парадак гаспадарамі.
Падсыпаны пясочніцы ў в. Язвіна і аг. Башні, добраўпарадкавана тэрыторыя спартыўнай пляцоўкі па вуліцы Юбілейнай аг. Светласельскі.
Добраўпарадкаваны пляж на возеры Лескавіцкім (замацаваная арганізацыя – Шумілінскі лясгас).
У Каравайніцы заасфальтавана 1,2 км дарогі, прагрэйдзіраваны многія дарогі сельсавета.
Філіял «Полацкводаканала» вядзе работы па мадэрнізацыі сеткі водазабеспячэння ў в. Каравайніца. Вырашана пытанне з водазабеспячэннем в. Засіннікі.
Апублікавана ў № 40 ад 28.05.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *