У Шуміліне будуецца разлікова-касавы цэнтр «Віцебскэнерга»

Дажынкі-2021 у Шуміліне Новости Общество

Будуецца разлікова-касавы цэнтр «Віцебскэнерга»

Вось такі сучасны і прыгожы аб’ект – разлікова-касавы цэнтр філіяла «Энергазбыт» – з’явіцца да восені ў цэнтры Шуміліна.

У Шуміліне ў рамках падрыхтоўкі да абласнога свята «Дажынкі-2021» вядзецца не толькі рамонт і рэканструкцыя жылых дамоў і адміністрацыйных будынкаў. Да восені цэнтр горада ўпрыгожыць і новы сучасны аб’ект – разлікова-касавы цэнтр філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга».
Ен атрымае прапіску па вуліцы Луначарскага, 8. Такім чынам раённы ўчастак «Энергазбыту», які доўгі час месціўся «за лініяй», прапішацца ў цэнтры Шуміліна. Не трэба гаварыць, колькі зручнасцяў і камфорту гэта прынясе як работнікам участка, так і бытавым абанентам, якіх у раёне налічваецца больш за 12 тысяч.
Заказчыкам аб’екта коштам больш за 1000000 рублёў з’яўляецца РУП «Віцебскэнерга», будаўніцтва аб’екта вядзе ЗАТ «Белспецэнерга».
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №41 ад 01.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *