Стартавала рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню»

Безопасность Новости Общество

Стартавала рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню»

Тры летнія месяцы, з першага і да апошняга дня, у краіне будзе праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню».

Яе мэта – папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей.
Не азмрочыць трагічнымі падзеямі летнія канікулы – задача дарослых. Бо, акрамя адпачынку і прыгод, дзяцей могуць чакаць розныя апаснасці. Ратавальнікі як заўсёды прыйдуць на дапамогу, праз мноства карысных навучальных мерапрыемстваў будуць вучыць бяспечным паводзінам, правілам пажарнай бяспекі, а таксама будуць забаўляць разнастайнымі цікавымі інтэрактыўнымі конкурсамі, гульнямі, квестамі.
Масавыя маштабныя мерапрыемствы будуць праходзіць у аздараўленчых і прышкольных лагерах, на адкрытых пляцоўках.
Вадзім ПІВАВАРАЎ,
інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *