Праздник для детей провели в городском парке Шумилино

Новости Общество

З радасцю і добрым настроем

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей у гарадскім парку Шуміліна ладзілася свята.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Дзяцей чакалі розныя пляцоўкі, якія падрыхтавалі педагогі дадатковай адукацыі цэнтра дзяцей і моладзі. Хлопчыкам і дзяўчынкам падабаўся фэйсарт «Летні настрой», майстар-клас «Фарбы лета». На пляцоўках можна было павучыцца рабіць упрыгожанні з бісеру і стужак (і гэта вельмі падабалася дзяўчынкам), розныя сувеніры і кулоны з дрэва.
Для дзяцей была арганізавана гульнятэка, алея творчасці «Дзіцячы Арбат», пляцоўка «Спартыўнае дзяцінства», фотазона з вясёлымі казачнымі персанажамі, інтэрактыў «Зона свабоднай творчасці».

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку «Бяспечнае дзяцінства», дэманстравалі аварыйна-ратавальную тэхніку. Выратавальнікі прапаноўвалі не толькі пагуляць, але яшчэ і павучыцца бяспечным паводзінам на вуліцы, на вадзе, у лесе.
Дзеці паглядзелі лялечнае прадстаўленне «Чароўны барабан», каталіся на поні, скакалі на батуце, ласаваліся попкорнам і салодкай ватай.
Увечары ўсіх чакала дзіцячае шоу «Чароўны свет уяўленняў» і забаўляльная праграма «PRO-движение».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №42 ад 04.06.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *