Детям из приюта в Оболи подарили праздник

Новости Общество

Свята ад шчырага сэрца

1 чэрвеня ў сацыяльным дзіцячым прытулку ў Обалі прайшло свята «Дзяцінства – чароўная краіна».


У цэнтры ўвагі былі 14 дзетак, якія зараз знаходзяцца ў прытулку. Яны падрыхтавалі для сябе і гасцей святочную канцэртна-гульнявую праграму. На імправізаваным смехалёце дзеці разам з выхавальнікам Таццянай Гудзімавай адправіліся ў чароўную вандроўку, у якой былі песні, танцы, загадкі, вершы, гульні, смех і радасць.
Пасля гульняў для дзяцей быў арганізаваны салодкі стол, торты, цукеркі і садавіну на які выдзеліў дырэктар прыватнага прадпрыемства «Карына-гандаль» Аляксандр Мацуганаў.
«Традыцыйна ў Міжнародны дзень абароны дзяцей у нашым прытулку ладзіліся імпрэзы, на якія збіраліся неабыякавыя да лёсу дзяцей людзі, – адзначае намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Наталля Крыўко. – Сёлета з-за каранавірусу было вырашана правесці мерапрыемства толькі для дзяцей. Але хочацца сказаць вялікі дзякуй калектывам суда Шумілінскага раёна, аддзела прымусовага выканання, Обальскага керамічнага завода, раёна газазабеспячэння, Обальскай СШ, а таксама Аляксандру Штокіну. Яны прыехалі ў прытулак са сваімі падарункамі».
На наступны дзень, 2 чэрвеня, да дзяцей з конкурсамі і казачнымі персанажамі прыехала Святлана Сталярова з шумілінскімі валанцёрамі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №42 ад 04.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *