Областной штаб по «Дожинкам» в Шумилино требует ускорения работ

Главное Дажынкі-2021 у Шуміліне Новости

Трэба паскарацца на ўсіх аб’ектах

«Бачна, што работы ў райцэнтры ідуць, але неабходна актывізаваць іх на ўсіх аб’ектах, што рыхтуюцца да “Дажынак”, не могуць задаволіць і тэмпы асваення выдзеленых сродкаў», – падсумаваў вынікі пасяджэння абласнога штаба па падрыхтоўцы да «Дажынак-2021» намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус.
На пасяджэнні штаба, якое прайшло 2 чэрвеня, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і Уладзімір Белавус адзначалі, што работы вядуцца практычна на ўсіх аб’ектах, недзе ўжо бачны вынікі, таму стаіць задача разабрацца ў сітуацыі па кожным аб’екце. Кіраўнікі і прадстаўнікі абласных арганізацый і служб, іх раённых падраз-дзяленняў падрабязна далажылі пра становішча па кожным аб’екце.
У сярэднім выдзеленыя сродкі асвоены на трэць. Так, з 4,6 мільёна па аб’ектах культуры засвоена 1,2 мільёна: практычна завяршыўся рамонт бібліятэкі, вя-дзецца работа па стварэнні экспазіцыі музея, ідуць работы ў раённым цэнтры культуры. У сістэме адукацыі, акрамя асноўнага аб’екта – СШ №1, будаўнікі працуюць на дашкольных установах адукацыі, якія атрымаюць яркае знешняе аблічча, адрамантаваныя дахі, новыя вокны і абноўленыя харчаблокі. З 3 мільёнаў рублёў засвоена крыху больш за 0,9 мільёна. У раённай бальніцы да «Дажынак» будзе поўнасцю абноўлена паліклініка (трэці паверх ужо адрамантаваны, будаўнікі працуюць на другім), з’явяцца новыя машыны хуткай дапамогі, медыцынскае абсталяванне: засвоена каля 700 тысяч з 1,9 мільёна. Разгарнуліся работы па рэканструкцыі стадыёна. Ідзе рэканструкцыя парка і сквера каля бібліятэкі. Зараз вядуцца работы ў зоне адпачынку, дзе будуць абсталяваны пляцоўкі для дзяцей рознага ўзросту.
Крыху лепшая сітуацыя па капітальным і бягучым рамонтах жылых дамоў. Пачаўся рамонт вуліцы Сіпко, дзе з’явіцца новае асфальтавае пакрыццё. Пачынаюцца работы на аб’ектах сувязі. Узводзіцца разлікова-касавы цэнтр «Віцебскэнерга». «Віцебскаблгаз» да абласнога свята абновіць 11 аб’ектаў сваёй інфраструктуры. Дарэчы, да ліпеня падарунак ад газавікоў атрымаюць жыхары Язвіна – у вёску прыйдзе газ.
Уладзімір Цярэнцьеў выказаў заўвагу на неабходнасць распрацоўкі індывідуальнага аблічча пасёлка: афарбоўка дамоў, малыя архітэктурныя формы, малюнкі на будынках павінны стварыць адметны вобраз раённага цэнтра – такое заданне атрымалі архітэктары.
Падчас пасяджэння адзначалася, што неабходна максімальна паскараць работу на ўсіх аб’ектах, пры недахопе ўласных сіл прыцягваць субпадрадныя арганізацыі. Тры месяцы пройдуць вельмі хутка, заўважыў Уладзімір Белавус.
Пасля пасяджэння штаба Уладзімір Цярэнцьеў і Уладзімір Белавус разам са старшынёй райвыканкама Віктарам Гутаравым, зацікаўленымі афіцыйнымі асобамі наведалі Шумілінскую СШ №2, каб на месцы вывучыць сітуацыю, якая склалася з рамонтам школы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №42 ад 04.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *