На улицах Шумилино меняют ограждения

Дажынкі-2021 у Шуміліне Новости

Новы дызайн шумілінскай агароджы

«Агароджа – гэта своеасаблівы від гарадскога дэкору, – упэўнена сцвярджае намеснік дырэктара УП ЖКГ Аляксандр Левіт. – Яна павінна не толькі быць функцыянальнай, але і падкрэсліваць асаблівасці кожнага мікрараёна, спалучацца з колеравай гамай будынкаў. У такім выпадку яна будзе глядзецца арганічна, стане адметным элементам гарадскога пейзажу».

Ва УП ЖКГ прыводзіць у парадак агароджу пачалі ў мінулым годзе. Было знята больш чым 2 кіламетры жалезабетоннай агароджы на цэнтральных вуліцах пасёлка. «Зразумела, што частку жалезабетоннай агароджы мы пакінулі, – расказвае Аляксандр Левіт. – Так, адрамантавалі агароджу на вуліцах Валадарскага і Суворава, пафарбавалі яе. Працягваем працаваць далей».
Дэкаратыўная металічная агароджа вакол Шумілінскай СШ №1 была падоўжана вакол сквера, які з’явіцца на рагу вуліц Сіпко і Кароткіна. Новая агаро-джа з металаштыкету з’явілася каля аўтастаянкі. Дарэчы, яе ў Шуміліне будзе даволі шмат. Ужо ўстаноўлена 70 метраў на скрыжаванні вуліц Юбілейная і Луначарскага, па вуліцы Ленінскай. Агароджа з металапрофілю з’явіц-ца па вуліцы Ленінскай і на некаторых участках уздоўж трасы Р-20».
Дарэчы, замяніць старую агароджу на новую, з сучасных матэрыялаў, не перашкодзіць і многім гаспадарам прыватных сядзіб, каб не было сорамна перад гасцямі нашага райцэнтра.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №43 ад 08.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *