Каб з вашай банкаўскай карткі не зніклі грошы, выконвайце ПАРАДЫ ад Следчага камітэта

Новости Общество Происшествия

«Не аддайце» картку злачынцам

У мінулым годзе следчыя раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь пачалі 35 крымінальных спраў па фактах здзяйснення крадзяжоў шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, сёлета ўзбуджана 6 спраў.


«Па-ранейшаму следчымі пастаянна ўзбуджаюцца крымінальныя справы па фактах крадзяжоў з банкаўскіх картак, – расказвае намеснік начальніка райаддзела Віталь Ішчук.– Следчы камітэт неаднаразова высылаў на прадпрыемствы лісты, у якіх папярэджвалі аб падобных злачынствах, праводзіліся прафілактычныя гутаркі ва ўстановах адукацыі з бацькамі і старэйшымі вучнямі. Але ўсё роўна знаходзяцца занадта даверлівыя грамадзяне».
* Жыхарцы Шуміліна «УКантакце» прыйшло паведамленне ад знаёмага, які прасіў выслаць рэквізіты банкаўскай карткі для пераводу грошай. Пасля таго як рэквізіты былі дасланы, з карткі спісалі амаль 200 рублёў. Крымінальная справа расследуецца.
* Невядомыя патэлефанавалі жыхарцы Шуміліна на вайбер з замежнага нумара і прадставіліся супрацоўнікамі банка. У ходзе размовы жанчына дала рэквізіты, тэрмін дзеяння і СVV-код сваёй банкаўскай карты. У выніку з карты выкрадзена 250 рублёў. Крымінальная справа расследуецца.
Падобная сітуацыя была і ў жыхара аграгарадка Слабада, у якога з карткі знікла 450 рублёў.
* Жыхару Шуміліна патэлефанавалі на мабільны тэлефон з замежнага нумара. Прадставіліся службай аховы банка і папрасілі прадыктаваць нумар і серыю пашпарта, а таксама сакрэтнае слова, прывязанае да банкаўскай карткі. Вынік гэтай размовы – з карткі спісалася 600 рублёў. Крымінальная справа расследуецца.
– На жаль, прыкладаў такіх крымінальных спраў можна прыводзіць шмат, – гаворыць Віталь Ішчук. – Хачу звярнуцца да жыхароў раёна: заўжды помніце, што банкаўскія работнікі не тэлефануюць на вайбер. Ніколі і нікому не перадавайце рэквізіты банкаўскіх картак, персанальныя пашпартныя даныя.
Каб з вашай банкаўскай карткі не зніклі грошы, выконвайце ПАРАДЫ ад Следчага камітэта:
– нікому не даваць логіны, паролі, ПІН-коды, сакрэтныя CVC / CVV-коды і іншыя рэквізіты банкаўскіх картак;
– у ходзе выкарыстання карты падключыць і выкарыстоўваць тэхналогію «3D Secure». Зараз гэта самая сучасная тэхналогія забеспячэння бяспекі плацяжоў па картках у інтэрнэце;
– уводзіць дадзеныя толькі на сайтах, абароненых сертыфікатамі бяспекі і механізмамі шыфравання. Даменныя імёны гэтых рэсурсаў у адрасным радку браўзера пачынаюцца з https://;
– калі карыстаецеся інтэрнэт-банкінгам, то падбярыце складаны пароль, выкарыстоўваючы набор лічбаў, загалоўных і малых літар, які будзе зразумелы і вядомы толькі ўладальніку акаўнта.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №43 ад 08.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *