Интересно провести лето поможет Шумилинский районный центр детей и молодёжи

Главное Новости Образование

Тут навучаць вязаць, выразаць і сябраваць

Далёка не ўсе дзеці раз’язджаюцца летам па лагерах і да бабуль. Дастаткова і такіх, хто ўвесь летні час бавіць дома. І бацькі заклапочаны, каб заняць рукі і думкі дзяцей добрымі справамі. На дапамогу прыходзіць раённы цэнтр дзяцей і моладзі.


На летні перыяд тут прапаноўваюць больш за дваццаць заняткаў па інтарэсах розных накірункаў, многія з іх рознаўзроставыя. На лета створаны 42 групы навучэнцаў, якія налічваюць 427 дзяцей, паведаміла дырэктар РЦДМ Наталля Пятроўская. Гурткі працуюць у цэнтры дзяцей і моладзі, а таксама ў Мікіціхінскай і Обальскай школах, СШ № 2 г. п. Шуміліна. Можна запісацца адразу на некалькі гурткоў. Яшчэ адна асаблівасць летніх заняткаў у тым, што сюды могуць прыходзіць не толькі мясцовыя дзеці, але і прыезджыя.
На занятках па інтарэсах у цэнтры дзяцей і моладзі можна навучыцца вязаць і вышываць, выпальваць, выпільваць, выразаць і рабіць аплікацыі, танцаваць і займацца вавінам в’ет во дао, асвоіць асновы дызайну і іншае.
План работы на лета вызначаецца мноствам экскурсій на прыроду. Запланаваны паездка ў культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна», экскурсія ў Полацк, у музей камсамольскага падполля ў г. п. Обаль. Будзе праводзіцца шмат спартыўных і забаўляльных мерапрыемстваў, фотаакцыі, майстар-класы, конкурсы, гульнявыя праграмы і марафоны.
«Мы запрашаем дзяцей наведаць нашы заняткі, – кажа Наталля Пятроўская. – Іх арганізоўваем так, каб хлопчыкам і дзяўчынкам было цікава: чаргуем розныя віды дзейнасці, робім гульнявыя перапынкі. Прыходзьце да нас, кожнаму будзем рады!».
Дарэчы, для дарослых цэнтр дзяцей і моладзі летам арганізуе заняткі па фітнэсу.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №44 ад 11.06.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *