С какими вопросами люди обращались в Шумилинский райсовет?

Новости Общество Президент

Кантэйнеры, трава, дарогі

6 зваротаў, палова якіх была ад жыхароў Шуміліна, паступіла ў мінулую суботу на «прамую» лінію да старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча. Таксама патэлефанавалі з Віцебска, Обалі і Слабады. Тэматыку тэлефонных званкоў-зваротаў можна ахарактарызаваць як камунальна-дарожная: заяўнікаў хвалявалі кантэйнеры, трава, дарогі.


Першай патэлефанавала жыхарка Шуміліна і выказала заўвагу на неаператыўны вываз смецця з кантэйнераў па вуліцы Ленінскай. Гэта недапушчальна, на яе думку, асабліва зараз, у спёку. Другая жыхарка райцэнтра папрасіла дапамогі ў вырашэнні пытання з абменам газавага балона. З праблемай, па словах заяўніцы, яна сутыкнулася, калі пераехала на летні перыяд на дачу ў прыгарадную вёску.
Дзве жанчыны (адна – з Шуміліна, другая – са Слабады) выказаліся, на іх погляд, на няякаснае абкошванне работнікамі ЖКГ прыдамавых тэрыторый шматкватэрных дамоў.
Два пытанні тычыліся стану дарог. Сёлетняя дажджлівая вясна абвастрыла праблему, і да сённяшняга дня дарожныя службы не паспелі навесці парадак на ўсіх такіх участках. Асабліва актуальна паўстае пытанне напярэдадні Тройцы, калі многія збіраюцца наведаць грамадзянскія могілкі. Так і жыхарка Віцебска збіраецца на Тройцу наведаць памерлых родзічаў на могілках каля Ужляціна і ведае, што пад’езд да іх такі ж праблемны. Па гэтым пытанні старшыня раённага Савета дэпутатаў адзначыў, што ўсім службам, адказным за пад’езды да грамадзянскіх могілак, накіраваны лісты з рэкамендацыямі прывесці дарогі ў парадак у самы бліжэйшы час.
Апошні званок быў з Обалі. Патэлефанавала жанчына, якая жыве каля чыгуначнага вакзала, і папрасіла падсыпаць дарогу, якая пасля дажджоў добра-такі сапсавалася.
Пытанні, якія паступілі на «прамую лінію», узяты на асабісты кантроль старшыні райсавета, па ўсіх вызначаны адказныя службы і тэрміны для вырашэння.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №45 ад 15.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *