Старт празднику «Лето – пора спортивная» дали Мишневичи

Новости Спорт, туризм

Старт дадзены ў Мішневічах

На Шуміліншчыне стала добрай традыцыяй улетку ў розных населеных пунктах праводзіць спартыўна-забаўляльнае свята «Лета – пара спартыўная».

– Спартыўная акцыя «Лета – пара спартыўная» стала папулярнай у жыхароў нашага раёна. Яе чакаюць аматары актыўнага адпачынку як у Шуміліне і Обалі, так і ў аграгадках, – расказвае дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Аляксей Ляснічы. – Такія мерапрыемствы цікавы для мясцовага насельніцтва, спаборнічаюць у конкурсах і дзеці, і моладзь, і старэйшае пакаленне, прыходзяць цэлымі сем’ямі.
У мінулую пятніцу эпіцэнтрам спартыўнага жыцця стаў аграгарадок Мішневічы, у якім на школьным стадыёне ладзілася спартыўна-забаўляльнае свята «Лета – пара спартыўная». Дзетвары, якой сабралася багата, было з чаго выбраць – вось там спрабуюць сябе ў дартсе, чуць далей – дэманструюць свае ўменні скакаць на скакалцы, а для таго, каб пастраляць з пнеўматычнай зброі, трэба было адстаяць у даволі доўгай чарзе. Больш старэйшыя таксама знайшлі сабе занятак: высвятлялі, хто лепшы ў стрытболе. Асабліва радаваліся дзеці, у якіх матулі эфектна спраўляліся са спартыўнымі заданнямі.
Спартыўнае свята праляцела незаўважна, тым больш, што большасць удзельнікаў паспрабавала сябе літаральна ва ўсіх конкурсах і спаборніцтвах. Дзеці наперабой дзяліся сваімі ўражаннямі.
А закончылася мера-прыемства таварыскім футбольным матчам, пасля якога большасць удзельнікаў атрымала салодкія пачастункі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №45 ад 15.06.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *