В Шумилино работает спортивно-оздоровительный лагерь «Старт»

Новости Спорт, туризм

«Старт па трох дарожках»

Шумна і весела зараз выхаванцам СДЮШАР. Тут працуе з 7 чэрвеня першая змена спартыўна-аздараўленчага лагера «Старт».

«Такая змена ў нашым лагеры ўпершыню, мы стартавалі, можна сказаць, па трох дарожках, – расказвае начальнік лагера Любоў Бабова. – Сёлета лагер працуе адразу ў трох школах: малодшыя школьнікі аздараўляюцца на базе Слабадской школы, старэйшыя – у спартыўнай школе, яшчэ адна група адпачывае на базе Обальскай СШ. У Слабадзе і Шуміліна у групах па 22 чалавекі, якія займаюцца ў валейбольным аддзяленні, у Обалі – 15 выхаванцаў, якія займаюцца грэка-рымскай барацьбой».
На летні час трэнеры-выкладчыкі СДЮШАР «перакваліфікаваліся» ў выхавальнікаў: у Слаба-дзе працуюць Любоў Бабова і Людміла Харкавец, у Шуміліне – Юрый Пальвінскі і Уладзіслаў Вязіцкі, у Обалі – Пётр Ганушчанка. Яны добра разумеюць, што пасля вучэбнага года дзецям больш даспадобы рухомыя спартыўныя гульні, хаця кожны дзень абавязкова праходзяць і трэніроўкі. Багата і забаўляльных мерапрыемстваў.
Дарэчы, «Старт» ужо даўно стаў «сямейным» лагерам. Яраслаў Лазоўскі сказаў, што яго маці ў свой час пастаянна адпачывала ў спартыўным лагеры, а ў Лізаветы Ходзюш у лагеры адпачывала і маці, і старэйшая сястра. І такіх прыкладаў шмат.
Другая змена ў «Старце» пройдзе ў жніўні, адпачываць, а дакладней, трэніравацца будуць пераважна старшакласнікі. У іх будуць штодзень дзве валейбольныя трэніроўкі, плануецца правядзенне таварыскіх сустрэч. Галоўная задача гэтай змены – падрыхтоўка да адказных стартаў, якія пройдуць восенню.
Як адзначыла Любоў Бабова, за лета ў «Старце» адпачне палова выхаванцаў СДЮШАР.
Тэкст і фота Аляксандра ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №46 ад 18.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *