Ідзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню!»

Безопасность Общество

Канікулы – без дыму і агню!

Усё лета на тэрыторыі раёна будзе праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню!».

Шумілінскія ратавальнікі паспелі пабываць у прышкольных аздараўленчых лагерах у Кардонскай і Обальскай школах і правесці з дзецьмі прафілактычныя навучальныя мерапрыемствы. У выглядзе гульні дзеці вучыліся пра-вільна выклікаць ратавальнікаў, успаміналі свае адрасы і нумары экстранных службаў, паўтаралі алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні пажару і іншых надзвычайных сітуацый, якія могуць здарыцца падчас летніх канікулаў.
У Кардоне дзяцей чакала спартыўная эстафета, дзе каманды спаборнічалі паміж сабой у спрыце і хуткасці, пасля чаго ўсе з вялікім задавальненнем паглядзелі мультсерыял «Чароўная кніга МНС».
Была арганізавана для дзяцей і экскурсія ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дзе на забаўляльна-навучальнай пляцоўцы прайшло мерапрыемства па бяспецы «Школа юнага ратавальніка».
Па заканчэнні мерапрыемства дзеці атрымалі дыпломы аб паспяховым заканчэнні «Школы юнага ратавальніка», а таксама прыемныя сюрпрызы ад шумілінскіх ратавальнікаў.
Бяспечнае лета працягваецца!
Апублікавана ў №47 ад 22.06.2021 г.

Вучні Кардонскай школы вучацца правільна выклікаць службу ратавання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *