У Обалі з’явіўся «бяспечны аўтобусны прыпынак»

Безопасность Новости Общество

Бяспечны аўтобусны прыпынак у Обалі

Ратавальнікі ўдзяляюць вялікую ўвагу пытанням абучэння насельніцтва азам бяспекі. У ход ідуць не толькі сродкі масавай інфармацыі, навучальныя фільмы і наглядная агітацыя, але і новыя арыгінальныя ідэі, напрыклад, стварэнне іміджавых аб’ектаў.
Нядаўна ў Обалі з’явіўся «бяспечны аўтобусны прыпынак». Для яго афармлення супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях абралі найбольш актуальную тэму – небяспека курэння ў ложку, асабліва ў нецвярозым стане. У якасці асноўнага героя быў абраны рыжы звярок – галоўная гераіня акцыі МНС «Не чакай вавёрачку – тушы акурак!». Менавіта яна «пасялілася» на прыпынку і папярэджвае ўсіх навокал пра небяспеку курэння ў ложку.
Так што цяпер абальчане, пакуль чакаюць аўтобус, маюць магчымасць папоўніць багаж ведаў і паўтарыць правілы бяспечнага жыцця.
Апублікавана ў №47 ад 22.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *