Итоги работы шумилинской милиции за 2011 год

Актуалии Закон Общество

82% злачынстваў – крадзяжы
У аддзеле ўнутраных спраў Шумілінскага райвыканкама падведзены вынікі работы за мінулы год. Лепшыя супрацоўнікі РАУС адзначаны падзякамі і граматамі райвыканкама, упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама.
Сваю галоўную задачу міліцыя бачыць у абароне грамадзян ад злачынцаў. Для выканання яе вядзецца вялікая работа па прафілактыцы правапарушэнняў, папярэджанні п’янства і алкагалізму, вышуку злачынцаў і без вестак прапаўшых грамадзян, аператыўным рэагаванні на заявы і паведамленні грамадзян.
Апытанне грамадскай думкі паказала, што ў параўнанні з 2010 годам узровень поўнага даверу грамадзян міліцыі раёна ўзрос на 0,5% і склаў  28,7%.
Па выніках мінулага года палепшылася раскрывальнасць злачынстваў. Так, у 2010 годзе раскрыта 59,7% злачынстваў, а ў 2011 – 63,1% (сярэднеабласны паказчык – 51,7%). Дарэчы, па гэтым паказчыку сярод 27 аддзелаў унутраных спраў вобласці шумілінскія міліцыянеры на шостым месцы.
Удалося значна скараціць колькасць асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў: з 21 у 2010 годзе да 9 у 2011 годзе. Усе злачынствы раскрыты.
У 2011 годзе выяўлена 9 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў і адзін выпадак незаконнага занятку прастытуцыяй, з гэтай катэгорыі тры злачынствы адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх.
Нягледзячы на прафілактычную работу, зніжэння агульнай злачыннасці ў мінулым годзе не ўдалося дабіцца (2011 год – 367 злачынстваў, 2010 год – 130 злачынстваў), яна склала на 10 тысяч насельніцтва 181,7 злачынства (сярэднеабласны паказчык – 132,4).
Сярод усіх злачынстваў львіная доля за крадзяжамі. (82,8%). Трэцяя частка з іх дапушчана з-за бяспечнасці саміх грамадзян, якія забываюць кашалькі і мабільныя тэлефоны, распіваюць спіртныя напіткі з малазнаёмымі людзьмі.
Асобная гаворка – пра святловяртальныя элементы. У мінулым годзе на дарогах загінула 8 чалавек (у тым ліку два з іх – з-за адсутнасці флікераў), 19 атрымалі раненні. Усяго на дарогах адбылося 19 ДТЗ з цяжкімі наступствамі.
В. МЯДЗВЕЦКІ, начальнік РАУС.
Надрукавана ў №11 ад 07.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *