Женщина за рулём

Общество

Яны нават сядзенне інакш рэгулююць
З кожным годам у нашым раёне павялічваецца колькасць жанчын-вадзіцеляў. Зараз іх больш за паўсотню, падлічыў старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч. Прычым, вадзіцельскія правы ўсё часцей сталі атрымліваць маладыя жанчыны, якім ад 20 да 30 гадоў.
Як сцвярджаюць работнікі ДАІ, у большасці выпадкаў вадзіцелі-жанчыны за рулём асцярожныя, імкнуцца рухацца па Правілах. Пераважная колькасць з іх не парушае хуткасны рэжым. Але ж і сярод іх ёсць парушальніцы.
“Жанчыны за рулём паводзяць сябе інакш, чым мужчыны, — расказаў М. У. Гаралевіч. — Нават сядзенне жанчыны рэгулююць інакш, яны сядзяць бліжэй да рулявога кола і ўстанаўліваюць спінку прама”.
Хаця гэта і шэраг іншых прычын, як сведчыць статыстыка, у тры разы павышае рызыку атрымаць траўму шыі і галавы пры сутыкненні з іншай машынай.
Дзякуй богу, сёлета не зарэгістравана ДТЗ з вадзіцелямі-жанчынамі. Але ў мінулым годзе адбылася на дарозе трагедыя  са смяротным зыходам. На аўтадарозе Віцебск-Полацк адбылося некалькі аварый з удзелам вадзіцеляў-жанчын. Добра, што ўсе засталіся жывыя, але звярнуцца за лячэннем у бальніцу ўсё ж прыйшлося. Большасць аварый адбылася ў летні перыяд: у спякоту жанчыны страчваюць пільнасць хутчэй, чым мужчыны. Таму работнікі ДАІ ў гарачыню раяць ім па магчымасці адкласці далёкія паездкі.
Автор Людмила ЗУЙКОВА.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *