Вырашана 7 пытанняў з 23

Новости Общество Президент

Вырашана 7 пытанняў з 23

7 пытанняў з 23 узнятых жыхарамі Обальскага сельсавета падчас правядзення Дня работы з насельніцтвам былі вырашаны да пачатку раённай нарады па падвядзенні вынікаў работы.

Нарада адбылася ў сераду, 23 чэрвеня, пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча з удзелам прадстаўнікоў улады і кіраўнікоў раённых службаў – дарожнай, камунальнай, землеўпарадкавальнай, пажарнай і праваахоўнай.
Аператыўна работнікамі УП ЖКГ адрамантаваны грамадскі калодзеж у в. Убоіна па вул. Цэнтральная, падвезены пясок да грамадскіх могілак у в. Гаравыя, г. п. Обаль і в. Тупічына, распачаты рамонт пешаходнай дарожкі ад вуліцы Леніна да вуліцы Дружбы ў Обалі (завезены матэрыял, вядзецца ўкладка). Шумілінскі лясгас адрамантаваў пад’езд да грамадзянскіх могілак у в. Слудашы і в. Соіна. Вырашаны пытанні па гандлёвым абслугоўванні, у прыватнасці, па просьбе жыхароў в. Пагіршчына на летні час аўтамагазін будзе заязджаць непасрэдна ў вёску, з кіраўніцтвам Бешанковіцкага райспажыўтаварыства ўзгоднены пытанні па павелічэнні асартыменту тавару і выкананні графіку работы аўтамагазінаў па маршруце весак Чэрчыцы, Убоіна, Купніно.
Па астатніх пытаннях, узнятых падчас правядзення Дня работы з насельніцтвам у Обальскім сельсавеце, на нарадзе былі абмеркаваны магчымыя варыянты іх вырашэння, вызначаны тэрміны выканання. Зацверджаны пратакол даручэнняў па выкананні крытычных заўваг.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №48 ад 25. 06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *