Карта спаленых вёсак Шуміліншчыны перададзена ў Бягомльскі музей народнай славы

Беларусь помніць Культура Новости

«Дарогамі спаленых вёсак»

Карта спаленых вёсак Шуміліншчыны перададзена ў Бягомльскі музей народнай славы

У рамках абласной патрыятычнай акцыі «Дарогамі спаленых вёсак», арганізатарам якой выступае Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, калектыў аўтаклуба Шумі-лінскага раённага цэнтра культуры на чале з загадчыцай Вольгай Пырх прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Яно адбылося 22 чэрвеня ў 4 раніцы на мемарыяльным комплексе «Пракляцце фашызму» ў Шунеўцы Докшыцкага раёна.
Тэатралізаваная рэканструкцыя перанесла ўдзельнікаў мерапрыемства ў той трагічны дзень, калі мірную раніцу сяльчан перарвала вайна. Ад Шунеўкі не засталося і сляда. Фашысты зраўнялі з зямлёй 26 двароў, ад іх рук загінулі 66 чалавек. І толькі траім цудам удалося ратавацца…
Шумілінская дэлегацыя прыняла ўдзел у мітынгу-рэквіеме, запаліла свечку Памяці, усклала кветкі да мемарыяла, урачыста перадала карту вёсак, спаленых у Шумілінскім раёне ў гады вайны, у рукі маладога папаўнення райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Карты спаленых вёсак Віцебшчыны (а гэта больш за 160 населеных пунктаў) будуць захоўвацца ў Бягомльскім музеі народнай славы.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №48 ад 25. 06.2021 г.

Калектыў аўтаклуба з картай спаленых вёсак Шумілінскага раёна ў Шунеўцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *