Есть проблема. Обращение к владельцем собак

Общество

Фото из открытых источников.

Во схадзілі на пленэр…

Думаю, у кожнага з нас ёсць мэты і хобі, якія нас займаюць. Я таксама не выключэнне, я люблю маляваць. І сярод маіх сяброў нямала тых, хто таксама гэта любіць. Вось і нядаўна я разам з сябрамі пайшла маляваць да возера – падобныя пейзажы вельмі натхняюць.

Нічога не абяцала непрыемнасцей, мы спакойна сядзелі на беразе і займаліся любімай справай, як раптам на возера прыйшлі мужчына і жанчына з вялікімі сабакамі. Адзін сабака нагадваў баксёра, другі быў хаскі. Не ўпэўнена, былі гэтыя людзі знаёмыя з тым, што каля возера выгул сабак забаронены (пра што сведчыць спецыяльная таблічка) ці не, але яны вырашылі спусціць сабак з павадкоў і адпусціць пабегаць, паплёскацца ў вадзічцы (гэта ўжо ненармальна, бо ў возеры купаліся людзі!), не падумаўшы, што сабакі могуць каму-небудзь нашкодзіць ці кагосьці напалохаць.

Накупаўшыся, адзін з вялікіх сабак пабег у наш бок (сабакі былі без наморднікаў), а гаспадары ў гэты час, смеючыся, назіралі за другім сабакам. Адна з дзяўчынак у нашай кампаніі вельмі баіцца сабак, з-за чаго ў яе пачалася паніка, але сабака ўспрыняў наш віскат і крыкі за гульню.

Мы стараліся абараніць сяброўку, засланіць яе, і я па сутнасці падставілася, калі на мяне наляцела мокрая брудная вялікая псіна.

Пачуццё панікі было не з-за таго, што я баялася, хутчэй уся атмасфера была палохаючай: крычала сяброўка, скакаў і брахаў сабака… Было сапраўды страшна.

У рэшце рэшт на шум прыбеглі тыя дарослыя са словамі: «Вы што, сабак баіцеся?», «Яны ж не кусаюцца», «Як іх наогул можна баяцца?!»

Мала таго, што сабака ў выніку мяне куснуў (можа, ён так гуляў, не ведаю), пакінуў на руках і нагах мноства драпін і сінякоў, выпацкаў адзенне, дык на гэта глядзелі яшчэ і іншыя людзі.

Гаспадарам, здавалася б, трэба было адразу ж узяць сабак на павадок, але яны гэтага не зрабілі. І сабака прыбег да нас яшчэ раз. Наша адзенне было забруджана, прылады для малявання сапсаваны. І толькі пасля таго, як мы сказалі, што бу-дзем званіць у міліцыю, жанчына забрала свайго сабаку і хутка сышла. Лагічна, што ўвесь адпачынак быў скасаваны.

Таму я хачу папрасіць гаспадароў сачыць за сваімі гадаванцамі (асабліва калі яны вельмі вялікія) і выгульваць іх у намордніках у спецыяльных месцах.

Не, я вельмі люблю сабак, катоў, хамякоў і іншых гадаванцаў. Але ніхто не ведае, што ў галаве чужога сабакі, калі ён з разгону скача на цябе…

Дар’я ШАВАРАВА, 13 год, Шуміліна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *