Выйграла спартакіяду каманда Шумілінскага лясгаса

Главное Спорт, туризм Экономика

Перамога Шумілінскага лясгаса

23 ліпеня на базе Ушацкага лясгаса прайшла абласная летняя спартакіяда сярод лясгасаў Віцебскай вобласці. За перамогу змагаліся 18 каманд. Выйграла спартакіяду каманда Шумілінскага лясгаса.

Спаборніцтвы праходзілі ў сямі відах спорту. У плаванні шумілінскія спартсмены занялі першае каманднае месца, у асабістым заліку перамагла Алена Лабынцава. У лёгкаатлетычным кросе таксама першае каманднае месца, прычым у спаборніцтвах сярод жанчын першае месца ў Аляксандры Бяспалавай, а другое – у Анастасіі Малашонак. Стральба з пнеўматычнай зброі прынесла нашым землякам другое каманднае месца, Мікалай Лявонаў стаў трэцім у асабістым заліку. У гіравым спорце шумілінцы сталі трэцімі, у асабістым заліку перамог Дзмітрый Галуза. Спаборніцтвы таксама прайшлі па міні-футболе, валейболе і настольным тэнісе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Фота з архіва Шумілінскага лясгаса.
Апублікавана ў №57 ад 27.07.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *