Гостей «Дожинок» ж/д вокзал Шумилино встретит обновлённым

Главное Дажынкі-2021 у Шуміліне Новости

Наводзяць глянец на візітную картку Шуміліна

Чыгуначны вакзал – візітная картка Шуміліна, ён сустракае і праводзіць жыхароў і гасцей нашага раёна. Ён наш твар, нашы ўваходныя вароты, праз якія райцэнтр прыме шмат гасцей абласнога свята «Дажынкі-2021». І многія зараз з’яўляюцца сведкамі таго, як грунтоўна і маштабна рыхтуецца вакзал да такой адказнай місіі, да такога мерапрыемства.

Як расказаў начальнік станцыі Шуміліна Анатоль Атрошчанка, кіраўніцтвам Беларускай чыгункі выдаткаваны сродкі на рамонтныя работы на станцыі Шуміліна ў рамках падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла. Па-першае, практычна заканчваецца рамонт і афарбоўка фасада будынка вакзала. І трэба прызнаць, чыгуначны вакзал стаў яшчэ больш прывабным, элегантным і стыльным.
Вялікія работы праведзены на 2-м паверсе будынка, дзе размешчаны службовыя памяшканні. Уладкаваны кабінет дарожнага майстра, пакоі адпачынку, прыёму ежы для работнікаў пуці, абсталяваны душавая кабіна і сушылка для адзення.
Зараз ідзе замена пакрыцця на першым і другім перонах вакзала. У бліжэйшы час будзе зроблена стаянка для аўтамабіляў з левага боку вакзала і пашырана існуючая з правага. З’явяцца новыя лавачкі на платформах. Запланавана падсветка будынка з боку горада, рыхтуецца новая шыльда, чакаецца пасадка кветак і дрэў.
Работы вядзе віцебская будаўнічая чыгуначная брыгада.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №58 от 30.07.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *