У «Ульского» на жатве 7 комбайнов, и темпы радуют

Новости Сельское хозяйство

Камбайнеры настроены па-баявому

Сяргей і Уладзімір Прыгуны, Васіль Аглушэвіч задаволены ўраджаем зерневых.

 

 

 

Уборачная ў КУСГП «Ульскі» праводзіцца на высокім арганізацыйным узроўні. Зладжаная работа адчуваецца не толькі на палетках, але і на мехдвары, і на зернесушыльным комплексе.

Прызнацца, думалі, што гаспадарцы падчас уборачнай істотна дапамагае Полацкая інтэграцыйная структура, у склад якой уваходзіць. Але ў «Ульскім» у першую чаргу спадзяюцца на сябе. Гэта адзіная гаспадарка раёна, якая мае сем камбайнаў. Выехалі на палеткі – і адразу ўбралі больш за сто гектараў. І хаця сёлета ўборачную пачалі не самымі першымі ў раёне, даганяюць і пераганяюць сваіх калег з іншых гаспадарак.
– Камбайнеры настроены па-баявому. Усе стараюцца ад душы, – кажа дырэктар сельгаспрадпрыемства Валянціна Лабейка. – Ухвальнае слова скажу пра Васіля Аглушэвіча, Валерыя Тупіцына, Генадзя Козіка, Віктара Пузікава, Аляксандра Кляцкова, Яўгена Даруткіна, Леаніда і Генадзя Кадуковых. Добра працуюць Уладзімір Прыгун і яго сын Сяргей, які нядаўна ўладкаваўся ў гаспадарку. Гэтаму сямейнаму экіпажу выдзелілі новы камбайн, які па лізінгу атрымалі восенню мінулага года. Працуем кожны дзень да позняга: трэба ўбраць 836 гектараў азімых і 500 га яравых зерневых, больш за 200 га рапсу. На насенне будзем абмалочваць 36 га цімафееўкі і 100 га канюшыны. Думаем справіцца з уборачнай у ліку першых. Ну, а потым паедзем дапамагаць сельгасарганізацыям раёна ці на Ушаччыну, як рабілі гэта ў мінулым годзе.
Ва ўрочышчы Рыпіншчына мы засталі Васіля Аглушэвіча і сямейны экіпаж Прыгуноў. Механізатары былі задаволены надвор’ем і ўраджаем. Ды і ўмовы працы створаны: на палеткі падвозяць гарачыя абеды, у камбайнах устаноўлены кандыцыянеры, тэхніка аснашчана вогнетушыцелямі. На ўсялякі пажарны выпадак на жніве дзяжурыць трактар з бочкай з вадой.
Сёлета зерне паступае з палеткаў сухое. Тым не менш, уласны зернесушыльны комплекс у Кардоне не ў сілах справіцца з вялікімі аб’ёмамі, таму ёсць дамоўленасць з Полацкім КХП, адкуль па заяўках прыязджаюць МАЗы за новым ураджаем.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №58 от 30.07.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *