Весело и задорно прошёл спортивный праздник в Кордоне

Новости Спорт, туризм

Кардонскае спартыўнае лета

Шумна і весела было вечарам у мінулую пятніцу на стадыёне Кардонскай школы – тут праходзіла спартыўна-масавая акцыя «Лета – пара спартыўная».
Асноўнай падзеяй вечара стала футбольная сустрэча «Матч сяброўства», у якім кардонскія юныя футбалісты прымалі шумілінскіх. Гульня пачалася без разведкі, кардонскія футбалісты пры моцнай падтрымцы балельшчыкаў неўзабаве адкрываюць лік, а праз нейкі час яго падвойваюць. У першым тайме ў гаспадароў ладзілася на полі ўсё. Другі тайм «умясціў» у сябе ўсё – і вострую гульню з абодвух бакоў, і забітыя галы, пасля якіх лік зраўняўся, і выхад наперад шумілінцаў, і выдаленне з поля іграка, і пенальці. Эмоцыі на полі кіпелі не жартоўныя, ніхто не хацеў саступаць. Фінальны свісток засведчыў баявую нічыю з лікам 4:4.
Пакуль ішоў футбольны матч, жадаючыя спаборнічалі ў дартсе, стральбе з пнеўматычнай зброі і гарадках, каталіся на ролікавых каньках. Кожны знаходзіў сябе занятак па душы, удзельнічалі не толькі дзеці, а і дарослыя. Вось, напрыклад, Уладзімір Бандарэнка, вядомы ў раёне гіравік, вырашыў паспрабаваць сябе ў стральбе з пнеўматычнай зброі. «Сто год не страляў, – усміхаецца мужчына. – Думаў, што зусім не траплю. А тут два выстралы ў васьмёрку, праўда, другі змазаў».
Пасля футбольнага матча падлеткі пачалі выконваць сілавыя практыкаванні. Але пачаўся дождж. Нехта з падлеткаў сказаў:
– Ну і добра, што пайшоў дождж. Футболу нам хапіла, эмоцыі цераз край. Нічыя і для нас добра, і для гасцей. Сёння перамагло сяброўства.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №61 ад 10.08.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *