Вадзіцель УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Уладзімір Паўлавіч Шаблін першым у раёне перавёз 1000 тон зерня

Главное Дажынкі-2021 у Шуміліне Сельское хозяйство

Тысяча тон Уладзіміра Шабліна

Вадзіцель УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Уладзімір Паўлавіч Шаблін першым у раёне перавёз тысячу тон зерня

Уладзіміра Шабліна з працоўным дасягненнем віншуе Вольга Пусянкова.

16 жніўня словы шчырай падзякі Уладзіміру Шабліну сказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Яна ўручыла перадавіку падзячны ліст, прэмію і падарунак. Дырэктар УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Сяргей Бегуноў і яго намеснік Таццяна Сасновіч адзначылі працавітасць і старанне Уладзіміра Шабліна. Ён і ў мінулым праслаўляў гаспадарку, у 2006 го-дзе заняў прызавое месца па перавозцы зерня і ездзіў на рэспубліканскія «Дажынкі» у Бабруйск.
Райаграсэрвіс другім у раёне закончыў уборку зерневых. Намалацілі 1372 тоны зерня і 174 тоны рапсу. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі Алена Пудава падрыхтавала для механізатараў падарункі. Іх уручылі Уладзіміру Шабліну і яго калегам – Івану Шумскаму, Мікалаю Баранаву, Віталю Каропу, Аляксандру Шабанаву, Андрэю Сцяпанаву, Дзмітрыю Буржынскаму.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №63 ад 17.08.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *