Алексей Фурсин смастерил дорожный каток, который украсил территорию Шумилинского ДРСУ-204

Дажынкі-2021 у Шуміліне Новости Экономика

Дарожны каток – сваімі рукамі

Нядаўна каля будынка ДРБУ-204 з’явіўся дарожны каток. Гэтая малая архітэктурная форма зроблена галоўным інжынерам Аляксандрам Фурсіным, вынаходнікам і майстрам на ўсе рукі.

На працягу чатырох месяцаў дома па выхадных і вечарамі пасля работы «чараваў» над задуманым вырабам. «Каркас зроблены, як кажуць, з таго, што было, – паказвае галоўны інжынер на сваю творчасць. – Фары знайшоў ад старога трактара, люстэркі – ад “Масквіча”. Прымайстраваў руль, сядзенне. Думаю, дзецям будзе цікава пасядзець на такой тэхніцы». Чаму менавіта дарожны каток? Ды таму, што гэта вельмі важная машына ў дарожным будаўніцтве.
Дарожнікі таксама адрамантавалі адміністрацыйны будынак, у бліжэйшы час мяркуюць устанавіць свяцільнікі ўздоўж пешаходнай дарожкі ля адміністрацыйнага будынка, абсталяваць сістэму відэаназірання за тэрыторыяй.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №66 ад 27.08.2021 г.

Вось такі дарожны каток зрабіў Аляксандр Фурсін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *