Дэпутат Ірына Палякова правяла прыём грамадзян у Сіроцінскім сельвыканкаме

Новости Общество Президент

Пытанні ўзяты на кантроль

На мінулым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Гарадоцкай выбарчай акрузе № 21 Ірына Палякова правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях і прамую тэлефонную лінію ў Сіроцінскім сельвыканкаме.

На прыём да дэпутата чаргі не было. Гэта значыць, што мясцовыя ўлады працуюць добра і па гарачых слядах вырашаюць усе праблемныя пытанні, адзначыла Ірына Міхайлаўна. Аднак мясцовыя жыхары папрасілі пасадзейнічаць рамонту дарогі ля перакрыжавання на аг. Слабада. Пытанне ўзята на кантроль.
Да дэпутата звярнуліся жыхары Ляжнёў. Яны прасілі аднавіць работу вясковага магазіна (зараз у Ляжні прыходзіць аўталаўка) і фельчар-ска-акушэрскага пункта. Разглядаецца магчымасць дапамагчы вяскоўцам.
На прамую тэлефонную лінію да дэпутата пазваніў жыхар райцэнтра, які ад імя жыхароў вуліцы Дубасарскага папрасіў дапамагчы разабрацца з гаспадарчымі пабудовамі, што стаяць ля шматпавярховага дома. Жыхары супраць зносу старых пабудоў, бо яны вельмі патрэбныя: там людзі захоўваюць дровы і брыкет для ацяплення. Дарэчы, з гэтым жа пытаннем шумілінцы звярнуліся і да дэпутата раённага Савета дэпутатаў Руслана Матвейчука.
Каб разабрацца з праблемай і пагаварыць з людзьмі, Ірына Палякова разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам выехалі да шматпавярховага дома на вул. Дубасарскага. Высветлілася, што гаспадарчай пабудовай карыстаюцца не ўсе. Зараз збіраюцца спісы карыстальнікаў. Ім прапанавалі заняць лепшую частку пабудовы і навесці там парадак (згодна з заканадаўствам гаспадарчыя пабудовы павінны прыводзіць у парадак карыстальнікі, а не УП ЖКГ, як было раней). Незапатрабаваная частка гаспадарчай пабудовы будзе знесена.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Апублікавана ў №67 от 31.08.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *