В Шумилино включили фонтан. Его ремонт обошёлся в 114 тыс. руб

Дажынкі-2021 у Шуміліне Новости Общество

Ляцяць алмазныя фантаны з вясёлым шумам да аблокаў…

У мінулую пятніцу ў Шуміліне адбылося тэставае ўключэнне фантана каля раённай бібліятэкі. На яго рамонт было выдаткавана 114 тысяч бюджэтных сродкаў.

На здымку: стваральнік фантана ў Шуміліне – Генадзь Прыбытак.

Кіраваў працэсам наладкі фантана Г. А. Прыбытак, дырэктар фірмы «Ланітэкс», якая непасрэдна займалася рамонтам. Дарэчы, гэта мінская фірма – адзін з лідараў па будаўніцтве фантанаў у Беларусі, так, напрыклад, яны аўтары плаваючага фантана на Кургане Славы ў Мінску.
– Фантан у Шуміліне – унікальны, – расказвае Генадзь Антонавіч. – Найперш гэта тычыцца магутнасці і камбінацыйнасці струменяў. Іх у фантане чатыры віды: пенныя, імітацыя кручэння, шматколерныя і падаючыя. На фантане ствараюцца чатыры водныя кампазіцыі. Асабліва эфектна фантан глядзіцца ў цёмны час сутак, калі водная феерыя падмацоўваецца адпаведнай шматкаляровай падсветкай.
Немалаважна і тое, што ўсю работу фантана кантралюе аўтаматыка, а аўтаматычныя дыферэнцыраваныя выключальнікі адказваюць за электрабяспеку.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №67 от 31.08.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *