Министр информации Владимир Перцов посетил районную газету «Герой працы» в Шумилино

Главное Новости Общество

Актыўней працаваць у інтэрнэце

27 жніўня Шумілінскі раён наведаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў

Міністр прыняў удзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, а таксама наведаў рэдакцыю раённай газеты “Герой працы”, дзе пазнаёміўся з умовамі работы супрацоўнікаў рэдакцыі.

Уладзімір Пярцоў (у цэнтры) падчас наведвання рэдакцыі.

У размове з журналістамі Уладзімір Пярцоў звярнуў увагу на неабходнасць актывізацыі работы ў глабальнай сетцы інтэрнэт, што дапаможа вырашыць многія пытанні дзейнасці рэдакцыі.
Гаворачы пра эканамічны складальнік работы рэдакцыі, Уладзімір Пярцоў заклікаў не абмяжоўвацца толькі тыражамі і рэкламай у друкаванай газеце, свой даход можа прынесці і манетызацыя публікацый у інтэрнэце. А дадатковыя даходы дапамогуць павысіць зарплату работнікам рэдакцыі і вырашыць праблему дэфіцыту маладых кадраў.
– Калі раённая рэдакцыя сканцэнтруе свае намаганні на рашэнні гэтых пытанняў, то ў яе будзе і даход, і дастойны заробак, і моладзь у калектыве, – падсумаваў Уладзімір Пярцоў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Фота Алены КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №67 от 31.08.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *