У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Будзьце жывымі душамі, а не мёртвымі»

Культура Новости

«Будзьце жывымі душамі, а не мёртвымі»

Падчас сустрэчы ў музеі. Выступае Валянціна Маісеенка.

У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Будзьце жывымі душамі, а не мёртвымі», прысвечаная вядомаму рускаму пісьменніку Мікалаю Гогалю.


Выстава пра Мікалая Гогаля арганізавана Віцебскім аддзяленнем грамадскай арганізацыі «Рускае таварыства» пры пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з культурна-інфармацыйным цэнтрам «Скарбы свету» г. Віцебск. На мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў і Году народнага адзінства, прыйшлі нераўнадушныя да культуры і гісторыі людзі, сябры музея, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.
Намеснік старшыні Віцебскага аддзялення Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Рускае таварыства» пры пасольстве Ра-сійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Валянціна Маісеенка прэзентавала выставу, расказала пра асобу і творчасць Мікалая Гогаля, які высмейваў недахопы людзей, іх эгаізм, чэрствасць і іншыя дрэнныя якасці, каб людзі пазбаўляліся іх і станавіліся лепшымі.
Валянціна Маісеенка, расказваючы пра творчасць М. В. Гогаля, суадносіла яго творы з сённяшнім днём. Удзельнікі мерапрыемства разважалі над філасофскімі тэмамі сэнсу жыцця, дабра і зла, адзінства і згуртаванасці, якія ўздымаў у сваіх творах вялікі рускі пісьменнік Мікалай Гогаль.
Выстава, прысвечаная Мікалаю Гогалю, працуе ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі да канца верасня.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №69 ад 07.09.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *