Как расторгнуть контракт по соглашению сторон?

Вопрос-Ответ Закон

Пра скасаванне працоўных кантрактаў
У грамадзян часта ўзнікаюць пытанні па скасаванні кантрактаў па ўласнай ініцыятыве. Пра працоўныя кантракты, іх скасаванне тлумачыць памочнік пракурора Вадзім Казлоў:
У грамадзян часта ўзнікаюць пытанні па скасаванні кантрактаў па ўласнай ініцыятыве. Пра працоўныя кантракты, іх скасаванне тлумачыць памочнік пракурора Вадзім Казлоў:
— Сёння большасць работнікаў працуе на падставе кантрактаў. Згодна з заканадаўствам кантракты могуць заключацца наймальнікам як пры прыёме на працу работнікаў, так і ўжо з працуючымі.
Парадак скасавання кантрактаў па ўзгадненні бакоў не адрэгуляваны, што выклікае цяжкасці ў яго выкарыстанні на практыцы. Так, не вызначана, якім чынам павінна афармляцца сумеснае рашэнне бакоў на спыненне працоўнага дагавору. На практыцы афармленне адбываецца наступным чынам. Калі ініцыятарам звальнення з’яўляецца работнік, то ён звяртаецца да наймальніка з заявай аб звальненні, у якой указваецца прычына і дата звальнення. Кіраўнік арганізацыі сваёй рэзалюцыяй выказвае свае адносіны па гэтаму пытанню. Пры згодзе з прычынай і датай звальнення кіраўнік накладвае рэзалюцыю аб звальненні.
Кіраўнік часам не дае згоды на звальненне работніка, значыць, звальненне па ўзгадненні бакоў немагчыма. У той жа час Працоўны кодэкс прадугледжвае абавязак наймальніка пры наяўнасці вызначаных умоў па патрабаванні работніка скасаваць кантракт датэрмінова.
Згодна з Працоўным кодэксам кантракт скасоўваецца датэрмінова па патрабаванні работніка ў выпадку яго хваробы ці інваліднасці, парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага ці працоўнага дагавору і па іншых уважлівых прычынах.
Факт парушэння заканадаўства, калектыўнага ці працоўнага дагавору павінен быць устаноўлены  спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам нагляду і кантролю за захаваннем заканадаўства аб працы, прафсаюзамі і (ці) судом. Калі работнік лічыць, што дзеянні наймальніка маюць парушэнні заканадаўства, то ў залежнасці ад парушэнняў ён павінен звярнуцца ў вышэйпералічаныя органы.
Толькі калі парушэнне, пра якое заяўляе работнік, зафіксавана ў адпаведных актах упаўнаважаных органаў, можна патрабаваць датэрміновага скасавання кантракта. Акрамя гэтага, работнік можа звярнуцца непасрэдна ў суд з іскам аб датэрміновым скасаванні кантракта, у якім указваюцца факты парушэння заканадаўства.
Да парушэння заканадаўства, калектыўнага ці працоўнага дагавору можна аднесці незабеспячэнне нармальных і бяспечных умоў працы, нявыплату ці несвоечасовую выплату заработнай платы, непрадастаўленне гарантый і кампенсацый у сувязі са шкоднымі ўмовамі працы.
Пры скасаванні кантракта па патрабаванні работніка ў сувязі з парушэннем заканадаўства, калектыўнага ці працоўнага дагавору работніку выплачваецца кампенсацыя.
У выпадку звальнення работніка ў сувязі з невыкананнем умоў кантракта выплачваецца мінімальная кампенсацыя за  пагаршэнне прававога становішча ў памеры трох сярэднямесячных заработных плат.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *