Почти 40 велосипедов украли в Шумилинском районе за прошлый год

Происшествия

Знікла 39 веласіпедаў
За мінулы год на тэрыторыі нашага раёна зарэгістравана 39 крадзяжоў веласіпедаў. Жыхары раёна часта пакідаюць веласіпеды ў дварах, у пад’ездах дамоў, ля магазінаў.
Жыхарам раёна хочацца парэкамендаваць не пакідаць без нагляду свае веласіпеды, а таксама ўмацаваць гаражы, падвалы, гаспадарчыя пабудовы, дзе захоўваюцца веласіпеды. Не варта даваць свой веласіпед незнаёмым або малазнаёмым людзям. На ноч, па магчымасці, трэба закатваць веласіпед у дом ці ў падвал. Калі гэта немагчыма, купіце спецыяльны ланцужок з замком.
Калі ў вас укралі веласіпед, то па магчымасці запомніце прыкметы злачынцы ці хаця б у які бок ён пабег. Гэта спросціць работу супрацоўнікам аддзела ўнутраных спраў.
Своечасовае паведамленне ў дзяжурную часць – палова поспеху ў раскрыцці злачынстваў. Па гарачых слядах лягчэй знайсці  і злачынцаў, і веласіпед. На жаль, не ўсе гэта разумеюць і часта заяўляюць у міліцыю аб крадзяжы толькі праз некалькі дзён.
А. ШАЦІЛА, старшы інспектар аддзялення аховы прафілактыкі і
правапарадку РАУС.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *