Шчодраму лету – добрая песня!

Дажынкі-2021 у Шуміліне Культура Новости

Шчодраму лету – добрая песня!

Ірына Дарафеева ў Шуміліне не ў першы раз. Заслужаную артыстку тут ведаюць, любяць і заўжды чакаюць. Яна выйшла на святочную сцэну, вітаючы шумілінцаў, як добрых сяброў.
Госця пачала з беларускіх народных песень. Прызнавалася ў любові да роднай краіны, пела пра шчодрасць зямлі і вечнае каханне. “Сэрца зямлі маёй”, “Дзеўка па грыбы хадзіла”, “Чыста ў рэчаньцы вада”, “Як жа край мой не любіць”, “Гора – не бяда”, “Улетай” – гэтыя і іншыя песні разляталіся па сталіцы абласных “Дажынак”, абвяшчаючы наваколлю, што свята працаўнікоў вёскі працягваецца.
Удзячнасць за шчыры канцэрт гледачы выказалі не толькі шчодрымі апладысментамі, але і шматлікімі водгукамі ў інстаграме спявачкі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Апублікавана ў №73 ад 21.09.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *