22 верасня – дзень без аўтамабіля!

Новости Общество Экология

22 верасня – дзень без аўтамабіля!

Калі ты любіш свой горад, калі ты хочаш, каб ён стаў больш чыстым, калі табе не ўсё роўна, у якім горадзе будуць жыць твае дзеці – прымі ўдзел у дабрачыннай акцыі!
Штогод з 16 да 22 верасня ва ўсім свеце праводзіцца Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, які заканчваецца 22 верасня Сусветным днём без аўтамабіля. У мерапрыемствах, прысвечаных Еўрапейскаму тыдню мабільнасці, удзельнічаюць больш за 50 краін, у тым ліку з 2008 года – Беларусь, а з 2017 года – Шуміліншчына.
Кожны год кампанія прысвячаецца розным тэмам, звязаным з прыцягненнем увагі грамадскасці да праблем залішняй колькасці аўтатранспарту і забруджвання паветра. Мэта кампаніі – змяншэнне актыўнай мабільнасці і выкарыстанне мабільнасці з нізкім ці нулявым узроўнем выкідаў. Тэма 2021 года – «Бяспека і здароўе з устойлівай мабільнасцю».
Просім усіх нераўнадушных грамадзян падтрымаць акцыю і па магчымасці 22 верасня адмовіцца ад выкарыстання асабістых аўто.
Ірына БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Апублікавана ў №73 ад 21.09.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *